1 красавіка стартаваў прыём заявак на конкурс “Прадпрымальнік года”

 

Падаваць іх неабходна з копіяй дакумента, што сведчыць асобу індывідуальнага прадпрымальніка або кіраўніка не пазней за 31 мая ў гар- і райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі.

Прыём заявак ажыццяўляецца да 1 чэрвеня.

Узор заяўкі можна спампаваць па спасылцы http://www.economy.gov.by/ru/bizKonk-txt-ru.

Удзел у конкурсе бясплатны.

У 2020 годзе конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб – суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (акрамя намінацыі “Стабільны поспех”), у статутным фондзе якіх акцыі (долі) дзяржавы адсутнічаюць альбо складаюць менш за 50 працэнтаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў па 5 намінацыях: “Паспяховы старт”, “Стабільны поспех” (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць буйныя прадпрыемствы), “Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці”, “Эфектыўны бізнес у сферы паслуг”, “Эфектыўны індывідуальны бізнес” (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Дзве прычыны ўдзельнічаць у конкурсе:

  1. атрымаць заслужанае прызнанне Урада і дзелавой супольнасці;
  2. заявіць пра сябе, стаць натхняльнікам і прыкладам для бізнесменаў-навічкоў.

Прынцыповымі ўмовамі адбору прэтэндэнтаў для ўдзелу ў конкурсе з’яўляюцца адсутнасць у яго ўдзельнікаў страт ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, запазычанасці перад бюджэтамі і пазабюджэтнымі фондамі, няшчасных выпадкаў на вытворчасці, пакаранняў за парушэнне заканадаўства.

Узнагароджанне пераможцаў дыпломамі, памятнымі прызамі конкурсу і прэміяй у памеры 50 базавых велічынь пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь альбо, па яго даручэнні, з удзелам Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *