1 мая — свята працы. Віншуем!

Паважаныя жыхары Бярэзінскага раёна!
Віншуем вас з 1 Мая — святам працы.

Першамай у нашай рэспубліцы быў і застаецца сімвалам абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці, глыбокай павагі да працы.
У гэты дзень мы па шматгадовай традыцыі славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы сучаснага жыцця, ушаноўваем усіх, хто добрасумленна працуе ў народнай гаспадарцы сёння, ствараючы дастойную будучыню краіны.
Час ставіць перад намі сур’ёзныя задачы — стварэнне высокатэхналагічнай вытворчасці, пераўтварэнні аграпрамысловага комплексу, засваенне новых рынкаў збыту прадукцыі. Стваральная праца, творчы падыход да справы, актыўны ўдзел у лёсе краіны, свайго раёна дазволяць і ў далейшым вырашаць складаныя задачы развіцця эканомікі, павышэння ўзроўню жыцця грамадзян.
Няхай шчодрае цяпло вясновых дзён падорыць усім бадзёры, радасны настрой і надасць сіл для новых здзяйсненняў. Шчасця, радасці і ўдачы ў справах!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *