1 верасня – Дзень ведаў

Паважаныя педагогі, бацькі, дарагія школьнікі, навучэнцы, студэнты!

Калі лета змяняецца восенню, усе мы адзначаем цудоўнае свята — Дзень ведаў. Яшчэ са школы мы прывыклі, што гэта асаблівы дзень. І нават цяпер, ужо дарослымі, усё роўна святкуем яго як адно з самых галоўных у годзе.
У любыя часы добрая адукацыя была адметнай рысай інтэлігентнага чалавека. Раней за магчымасць дакрануцца да тых ці іншых ведаў трэба было яшчэ пазмагацца, а сёння назапашаны стагоддзямі вопыт даступны кожнаму, дастаткова толькі захацець. Дык няхай Дзень ведаў адзначаецца цяперашняй моладдзю не толькі як даніна пераменлівай модзе, але і як свята, якое дае магчымасць кожнаму развівацца.
У гэты святочны дзень выказваем падзяку настаўнікам і выкладчыкам. Ваш прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства, чуласць, душэўная цеплыня і любоў да дзяцей вызначаюць поспех у вельмі складанай справе фарміравання грамадзяніна моцнай, квітнеючай і незалежнай Беларусі.
Дарагія школьнікі, навучэнцы і студэнты, няхай 1 верасня прынясе вам новыя надзеі і мары, дапаможа атрымаць новыя веды і паспяхова правесці яшчэ адзін навучальны год. Няхай спеў школьных званочкаў натхняе вас на новыя здзяйсненні.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *