10 снежня ў раённым цэнтры культуры прайшоў чарговы раённы бацькоўскі сход

На гэты раз тэмай абмеркавання стала пытанне “Падлетак і закон: тэрыторыя бацькоў- скай адказнасці”. У шчырай размове з бацькамі прынялі ўдзел намеснік пракурора Бярэзінскага раёна Андрэй Філончык, часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка раённай міліцыі Сяргей Шкуратаў, галоўны ўрач Бярэзінскай цэнтральнай раённай бальніцы Крысціна Крук, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Кажэўка, Благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Ілья Ганчарук, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Андрыевіч і старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі “ОСВОД” Юрый Палянскі.

Усе яны выступілі на мерапрыемстве ў якасці экспертаў, а спрыяла дзелавой і канструктыўнай размове выступленне на-чальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алесі Цітовай.


— Тэма нашага дыялогу падказана жыццём і тымі праблемамі, з якімі школа і грамадства не справіцца без намаганняў сям’і, — зазначыла яна. – Зроблена нямала, каб засцерагчы на-шых дзяцей ад негатыўных учынкаў, захаваць іх жыццё і здароўе, фарміраваць законапаслухмяны лад жыцця, прывіць звычку здаровага ладу жыцця, навучыць цаніць жыццё, як галоўнае багацце. Але падлеткі працягваюць учыняць злачынствы і правапарушэнні, часам яны ўжываюць алкаголь і наркатычныя сродкі. Дзеці ўчыняюць выпадкі суіцыдаў, атрымліваюць траўмы, наносяць шкоду здароўю, гінуць на дарогах і пажарах.
Сёння наркаманія ліхаманіць усе краіны свету. Сусветны даклад ААН аб наркотыках у 2018 годзе сцвярджае, што каля 275 мільёнаў чалавек ужывалі наркотыкі хаця б адзін раз. А па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у апошні час з-за ўжывання наркотыкаў штогод памірае 450 тысяч чалавек…
Па інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны, колькасць зарэгістраваных нарказлачынстваў скарачаецца, аднак задача супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і звязанай з ім нарказлачыннасці працягвае заставацца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, стварэння нацыянальнай бяспекі.
Сістэма адукацыі раёна прадастаўляе дзецям самыя розныя формы занятасці, дапамагае цікава і карысна наладзіць свой вольны час. На базе 15 устаноў адукацыі дзейнічаюць 169 аб’яднанняў па інтарэсах, дзе збіраюцца 2340 вучняў. Плённа працуюць 3 установы дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі: тут займаюцца 1599 дзяцей.
Аднак хлопчыкі і дзяўчынкі па-ранейшаму ўчыняюць злачынствы і правапарушэнні, становяцца ахвярамі ліхадзействаў па даверлівасці і ў надзеі на
хуткі заробак. Так іх могуць уцягнуць у распаўсюджванне наркотыкаў і псіхатропаў. Што на гэты конт думаюць эксперты?

Першым да мікрафона запрашаецца намеснік пракурора Андрэй Філончык:

Маё ўласнае меркаванне ў сённяшняй няпростай сітуацыі з падлеткавай злачыннасцю, распаўсюджваннем у мала-дзёжным асяроддзі п’янства і наркаманіі тычыцца ролі бацькоў. Яны павінны быць не толькі карміцелямі і выхавальнікамі — для сваіх сыноў і дачушак, але і выдатным прыкладам для
пераймання здаровага ладу жыцця і законапаслухмяных адносін. Чаму можа навучыць сына бацька, які выпівае і буяніць, а цвярозым не выпускае планшэт альбо пульт тэлевізара? Ды і каму, як не татам і матулям, адказваць за сваіх дзяцей у выпадку правапарушэнняў і злачынстваў! Таму бацькі павінны як мага больш часу ўдзяляць сваім дзецям, адносіцца да іх праблем з вялікай увагай, не ўхіляцца, калі сыну ці дачцэ патрэбна парада.

Сваімі меркаваннямі па вызначанай тэме падзялілася галоўны ўрач ЦРБ Крысціна Крук:

— Аднымі катэгарычнымі забаронамі трывожную сітуацыю не выправіць. Падлеткам неабходна ўсё даходліва тлумачыць, прыводзіць прыклады з жыцця, каб яны нарэшце маглі зрабіць правільныя высновы. Не трэба ўтойваць ад урачоў і даводзіць да трагедыі і прыкрыя факты. Можна звярнуцца да ўрачоў і псіхолагаў ананімна. Тым больш, што ў наступным годзе ўрачы агульнай практыкі атрымаюць магчымасць аказваць пацыентам і пэўную псіхіятрычную дапамогу. Звяртаюся і да вас, паважаныя бацькі, калі ласка, своечасова праходзьце медыцынскі агляд, выконвайце рэкамендацыі ўрачоў. Памятайце, што за ваша здароўе, у першую чаргу, адказваеце вы самі.

Далей тэму працягнуў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Кажэўка:


— За 10 месяцаў у раёне зарэгістравана 6 злачынстваў па лініі наркакантролю, з якіх 2 — збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Канфіскавана 0,28 грама псіхатропу, 2,3 грама гашышу, а таксама 595,17 грама макавай саломкі і 0,13 грама марыхуаны. Акрамя гэтага, у раёне сёлета зарэвыпадкі ўжывання некурыльнага тытунёвага вырабу “насвай”. Павялічылася колькасць наркаспажыўцоў на дыспансерным уліку ў бальніцы. Гэтая сумная стытыстыка павінна прымусіць бацькоў уявіць рэальныя маштабы і пагрозу, якую тояць наркотыкі для нашага грамадства, а разам з гэтым усур’ёз узяцца за прафілактыку ў сваёй сям’і.

Пра прафілактыку гібелі дзяцей ад знешніх прычын вёў гутарку начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Андрыевіч:


— Кожны год у краіне рэгіструюцца няшчасныя выпадкі, у выніку якіх непаўналетнія альбо атрымліваюць цяжкія траўмы, альбо ўвогуле гінуць. Прыкладаў багата і ў нашым раёне. Людзі з-за сваёй бесклапотнасці і няўважлівасці трапілі ў трагічныя сітуацыі і дапусцілі калецтва дзяцей. Таму бацькам варта давесці інфармацыю да дзяцей, пастаянна нагадваць ім пра адказнасць за свае ўчынкі і паводзіны.

Тэма бяспекі дзяцей гучала і ў выступленні старшыні Бярэзінскай раённай арганізацыі “ОСВОД” Юрыя Палянскага.

Адкрытую пляцоўку ён выкарыстаў для таго, каб расказаць пра асноўныя правілы паводзін на вадзе і тонкім лёдзе.
— Тут бацькам варта не забывацца пра кантроль за сваімі дзецьмі, — зазначыў ён. – Нярэдка з-за недагляду малыя гінуць на вадзе.

Благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі, протаіерэй Ілья Ганчарук яшчэ раз нагадаў прысутным пра ролю сямейных каштоўнасцей:


— Менавіта ў шчаслівых сем’ях, дзе даражаць сваімі пачуццямі, гадуюцца шчаслівыя дзеці, здольныя дастойна супрацьстаяць спакусам жыцця.

У сваю чаргу выконваючая абавязкі дырэктара раённага цэнтра культуры Вікторыя Багадзяж пазнаёміла прысутных з цікавым творчым праектам, які паспяхова дзейнічае ва ўстанове па суботах.
Падсумоўваючы ўсе выступленні, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова падкрэсліла, што, у першую чаргу, менавіта таты і матулі павінны прыкладваць усе намаганні, каб вырасціць сваіх дзетак добрымі людзьмі, дастойнымі грамадзянамі. Некаторыя спасылаюцца на вялікую занятасць, стомленасць, але гэта не апраўданне. Неабходна быць цікавымі суразмоўцамі і лепшымі сябрамі для сваіх дачок і сыноў, а таксама надзейнымі партнёрамі для педагогаў у справе выхавання і навучання падрастаючага пакалення.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Юліі БУКЕЛЬ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *