11 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры. Віншавальная паштоўка

Паважаныя работнікі культуры! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Гэта свята людзей творчых, таленавітых, бясконца адданых сваёй высакароднай справе: несці людзям радасць, напаўняць іх жыццё святочным настроем, даваць надзею і веру ў лепшае, захоўваць сувязь паміж пакаленнямі, нацыянальнымі традыцыямі.

Сёння перад галіной культуры ставяцца сур’ёзныя задачы: паляпшэнне якасці і даступнасці паслуг, разнастайнасць і ахоп імі розных груп насельніцтва, захаванне і памнажэнне духоўнага багацця.

Творчы падыход работнікаў культуры да арганізацыі вольнага часу жыхароў нашага раёна, эстэтычнага выхавання, развіцця бібліятэчнай справы, прафесійнай і аматарскай творчасці, беражлівага захавання і развіцця самабытнасці народных традыцый уносіць значны ўклад ва ўдасканаленне культурнага жыцця Бярэзіншчыны.

У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, натхнення, творчых ідэй і новых планаў, невычэрпнай энергіі і высокіх дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *