12 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў

Паважаныя работнікі падатковых органаў Бярэзіншчыны!
Віншуем вас з прафесійным святам!

Сёння падатковая служба з’яўляецца надзейным звяном складанага дзяржаўнага механізма, якое выконвае адказную задачу па забеспячэнні фінансавай і эканамічнай стабільнасці нашай Радзімы. Свой уклад у гэты важны і напружаны працэс уносіць і падатковая служба Бярэзінскага раёна.
Вы добрасумленна і надзейна выконваеце службовыя абавязкі, дамагаючыся своечасовага і поўнага паступлення падаткаў у раённы бюджэт.
Вы заўсёды ўдасканальваеце сваю дзейнасць, ужываеце самыя сучасныя тэхналогіі, што дазваляе падаткаплацельшчыкам выконваць свой грамадзянскі абавязак з вялікім камфортам і меншымі затратамі часу.
Назапашаны вамі вопыт, адданасць справе і высокая прыстойнасць дазволяць і надалей з гонарам вырашаць ускладзеныя на вас задачы.
Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *