14 кастрычніка – Дзень маці

Дарагія жанчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём маці!

Сярод свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. Яно яшчэ раз нагадвае нам пра традыцыі беражлівых адносін да жанчыны-маці. Для кожнага з нас матуля — самы галоўны чалавек у жыцці. Яна наш першы сябар, памочнік, настаўнік. Кожны з нас з першых дзён жыцця захоўвае ў душы, як галоўную святыню, любоў і памяць пра бацькоўскі дом. І ўсё гэта звязана з імем маці. У кожнага яна — самая лепшая, любячая, прыгожая, разумная і добрая.
Мы ганарымся матулямі Бярэзіншчыны, якія не толькі добрасумленна працуюць, дамагаюцца значных поспехаў на вытворчасці, у сельскай гаспадарцы, адукацыі і медыцыне, гандлі і культуры, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці нашага раёна і сваіх працоўных калектываў. Пры гэтым яны застаюцца пяшчотнымі, клапатлівымі, выхоўваюць разумных і таленавітых сыноў і дачок.
Нізкі паклон вам, дарагія матулі, за штодзённую працу, бескарыслівую любоў. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабра і сямейнага дабрабыту. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода, любоў і мір.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *