15 мая – Дзень сям’і

Паважаныя бярэзінцы!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!


Жыццё любога чалавека пачынаецца з сям’і, дзе адбываецца яго фарміраванне як асобы.
Сям’я, клопат, узаемная павага, згода і любоў блізкіх — галоўная апора і падтрымка чалавека. А добранадзейная сям’я — аснова моцнай дзяржавы.
Памятайце, што галоўнае прызначэнне сям’і — вырасціць дзяцей, даць ім добрую адукацыю і дапамагчы вызначыцца ў няпростым свеце чалавечых адносін.
Вельмі важна захаваць традыцыі сям’і. Толькі ў моцнай сям’і ёсць вялікія магчымасці для паўнавартаснага выха-вання годных сыноў і дачок.
Сёння і заўсёды мы выказваем асаблівую падзяку шматдзетным сем’ям за ўмацаванне адной з галоўных маральных асноў нашага грамадства — надзейнай і моцнай сям’і.
А маладым сем’ям ад усёй душы жадаем мацаваць і памнажаць сямейныя традыцыі, гадаваць і выхоўваць дзяцей — нашу будучыню.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *