Прафесійнае свята адзначаюць работнікі лесу Бярэзіншчыны

Як ніхто, ведаюць сэнс выказвання “Лес – наша багацце” работнікі лясной гаспадаркі. Ім даверана захоўваць баланс паміж экалагічным і эканамічным складальнікамі, давераны клопат пра вялікі прыродны дар. Пра тое, што гэта атрымліваецца, сведчаць паказчыкі лесагаспадарчай і вытворчай дзейнасці, адданасць лесаводаў сваёй справе.
— Што новага адбылося за апошні час? – прыкладна такі сэнс майго традыцыйнага першага пытання да дырэктара ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” С.У. Чэмкі напярэдадні прафесійнага свята.
— Здаецца, нічога новага, працуем, як звычайна, — зноў жа традыцыйна адказвае Сяргей Уладзіміравіч.

А гэта «звычайнае» – няспыннае развіццё і абнаўленне, пастаяннае выкананне ўсіх даведзеных заданняў і планаў. Калектыў цалкам спраўляецца з лесааднаўленнем, высечкамі догляду, удасканальваецца ахоўная дзейнасць. На 10 працэнтаў сёлета за паўгоддзе павялічыліся лесанарыхтоўкі, на 12 – вытворчасць піламатэрыялаў. У адпаведнасці з планамі на бліжэйшыя пяць гадоў узяты курс на паглыбленне перапрацоўкі драўніны. Дзеля павышэння эфектыўнасці лесапільнай вытворчасці распачата будаўніцтва сартавальнай лініі, якая павінна ўступіць у эксплуатацыю ў лютым 2020 года. Наступным стане развіццё сушыльнай гаспадаркі. Ужо сёння Бярэзінскі лясгас забяспечвае паліўнымі шчэпкамі не толькі мясцовую кацельню, але і ЦЭЦ горада Вільнюса.

Поўную версію чытайце ў нумары 68 газеты ад 11 верасня.

Фота Алы АЛЬФЕР.

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *