15 верасня — Дзень работнікаў лесу

Лес — прыроднае багацце, нацыянальны набытак, унікальны прыродны рэсурс, неабходны для захавання экалагічнай раўнавагі на планеце. Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне гэтага бясцэннага скарбу — залог развіцця вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры раёна. Ваш агульны ўклад у развіццё лесапрамысловага комплексу, абарону і памнажэнне лясных рэсурсаў сёння з’яўляецца гарантам дабрабыту будучых пакаленняў. Пройдуць гады, многае зменіцца, але не знікне бясследна ваша самаадданая праца, дзякуючы якой падтрымліваецца раўнавага паміж самабытным хараством прыроды і непазбежнымі наступствамі тэхнічнага прагрэсу.
Жадаем вам поспехаў у высакароднай справе па ахове, абароне, выкарыстанні і ўзнаўленні лясоў! Шчасця, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *