18 лютага прадпрыемствам “Фаўна горада” будзе праводзіцца адлоў бадзяжных жывёл у горадзе Беразіно

У сувязі з гэтым камунальнікі нагадваюць, што ўладальнікі сабак і катоў абавязаны выводзіць гадаванцаў у выпадку неабходнасці з кватэр, іншых ізаляваных памяшканняў і тэрыторый у месцы агульнага карыстання на кароткім павадку і з наморднікам. Выключэнне складаюць шчаняты да 3 месяцаў і дэкаратыўныя сабакі ростам да 25 сантыметраў у холцы.
Забаронена таксама выгульваць сабак на прыдамавых тэрыторыях і ўтрымліваць незарэгістраваных сабак. Бадзяжныя сабакі і каты ў населеных пунктах (у тым ліку з ашыйнікамі, жэтонамі і ў намордніках) падлягаюць адлову. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №834 ад 4 чэрвеня 2001 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *