2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Нашы народы злучаюць шматвяковыя вузы кроўнай і духоўнай роднасці, агульныя выпрабаванні і перамогі. У 1996 годзе ў календары беларусаў і расіян з’явілася гэтае свята. Яно сімвалізавала пачатак новага этапу збліжэння дзвюх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, які ўвянчаўся стварэннем Саюзнай дзяржавы.
Саюзная дзяржава не толькі адыграла ролю першапраходца ў вырашэнні вялізнага спектра задач, якія стаялі на шляху аб’яднальнага працэсу, — яна засталася флагманам інтэграцыі, паслядоўна нарошчваючы намаганні па далейшым збліжэнні брацкіх краін. Многае ўжо зроблена, мы рэалізуем міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваем гандаль, працуем над навуковымі і інавацыйнымі праектамі, супрацоўнічаем у ваенна-тэхнічнай сферы.
Плён інтэграцыі ўзбагачаюць і дапаўняюць намаганні дзвюх нашых краін у справе стабільнага паступальнага развіцця нацыянальных эканомік і звязанага з гэтым паляпшэння ўзроўню жыцця грамадзян.
Выказваем упэўненасць, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і далей будуць умацоўвацца на карысць народаў дзвюх краін, а сімвалам нашай дружбы заўсёды будзе агульнае свята — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар Лаўрыненка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *