22 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёна, вырашэнне пытанняў камфортнага пражывання і сэрвісу насельніцтва раёна.
Ад вашай работы, адносін да сваёй справы шмат у чым залежаць настрой людзей і іх працоўныя поспехі.
Сёння важна не спыняцца ў развіцці, ісці далей і прымнажаць зробленае, быць уважлівымі да патрэб і запытаў людзей, мець выразныя арыенціры на перспектыву, смялей прымяняць сучасныя формы абслугоўвання насельніцтва і павышаць якасць аказваемых паслуг.
Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *