25 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай галіны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Жыццядзейнасць нашага рэгіёна немагчыма без надзейнай і бесперабойнай работы аўтатранспарту, адрамантаваных вуліц і дарог, без вашай штодзённай карпатлівай працы, якая патрабуе вялікай фізічнай самааддачы.
Гэта свята тых, для каго аўтатранспарт — прафесія: вадзіцеляў аўтобусаў, легкавых, грузавых і спецыялізаваных аўтамабіляў, кандуктараў, рамонтных рабочых і дыспетчараў, інжынераў і кіраўнікоў транспартных прадпрыемстваў — усіх, хто добрасумленна працуе, выконваючы свой прафесійны абавязак, хто ў любое надвор’е — і ў спёку, і ў холад — стварае бяс-пеку вадзіцеляў і жыхароў нашага рэгіёна.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям добрага здароўя, дабрабыту і ўсіх жыццёвых выгод!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Ігар Лаўрыненка,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *