26 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі гандлю!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Гандаль заўсёды адыгрываў важную ролю ў жыцці рэгіёна, краіны. І сёння — гэта адна з галін эканомікі, якая найбольш дынамічна развіваецца і забяспечвае значную частку падатковых паступленняў.
Ваша праца шмат у чым вызначае якасць жыцця людзей і іх настрой. Умелае спалучэнне інавацыйных падыходаў з лепшымі традыцыямі спрыяе насычэнню рынку сучаснымі якаснымі таварамі, павышэнню ўзроўню абслугоўвання насельніцтва.
Жадаем усім работнікам гандлю моцнага здароўя і дабрабыту, дзелавой ініцыятывы і камерцыйнага поспеху, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *