28 чэрвеня – Дзень моладзі

Шчыра віншуем са святам – Днём моладзі!
Маладосць – выдатны перыяд у жыцці кожнага чалавека, час надзей і дзіўных адкрыццяў. Менавіта вам, маладым – сённяшнім школьнікам, студэнтам, спецыялістам – вырашаць, якім будзе заўтрашні дзень нашага роднага краю.
Мы па праве ганарымся многімі маладымі людзьмі, якія падаюць вялікія надзеі. Але, нават калі вы проста працавітыя, уважлівыя да навакольнага свету, калі вы паважаеце гісторыю сваёй дзяржавы і працягваеце традыцыі свайго народа – мы можам быць спакойнымі за нашу краіну, за нашу Бярэзіншчыну.
Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена святлом пазнання, радасцю творчасці і стварэння! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех і рэалізуюцца самыя смелыя планы.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *