3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія бярэзінцы і госці нашага раёна!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сёлета 3 ліпеня — вялікая гістарычная дата для ўсяго нашага народа. У гэты дзень мы адзначаем 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Незалежнасць сучаснай Беларусі — гэта вынік той гераічнай Перамогі, святы летапіс ваеннай славы і працоўнага подзвігу нашых продкаў. Гэта свята — сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за будучыню нашай Радзімы.
Мы ў вечным доўгу перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу, хто падняў з руін гарады. Дзякуючы іх самаахвярнасці, мужнасці і патрыятызму, мы атрымалі права жыць пад мірным небам, у свабоднай і незалежнай краіне. Таму асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты святочны дзень мы выказваем ветэранам вайны і працы, удзель-нікам Вялікай Айчыннай вайны.
Для жыхароў Бярэзінскага раёна, як і для ўсіх беларусаў, Дзень Незалежнасці з’яўляецца днём нараджэння прыгожай і квітнеючай краіны. Мы жывём у свабоднай і цудоўнай рэс- публіцы. Таму стваральная, штодзённая праца кожнага з нас павінна спрыяць далейшаму яе дабрабыту і сацыяльна-эканамічнаму развіццю. І сёння, калі перад нашым грамадствам, перад краінай і раёнам стаяць новыя задачы, залогам іх ажыццяўлення з’яўляецца наша адзінства.
Дарагія бярэзінцы! У гэты святочны дзень прыміце словы ўдзячнасці за ваш уклад у развіццё беларускай дзяржавы і пажаданні моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця, новых ідэй і пачынанняў! Няхай у вашых дамах пануюць мір і згода! Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *