4 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды, Уваскрэс!

Гэта велікоднае прывітанне гучыць больш за дзве тысячы гадоў. Сапраўды, для кожнага хрысціяніна ўваскрэсенне Хрыста — самая важная падзея ў гісторыі, якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс. Уваскрэсенне сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, перамогу прабачэння і любові над злом і нянавісцю.

Сардэчна віншую з Вялікаднем усіх жыхароў Бярэзіншчыны. Не саромейцеся рабіць добрыя ўчынкі. Няхай у вас заўсёды хапае сіл для карыснай працы, у дамах пануе дабрабыт, сэрца будзе адчынена для іншых людзей.

Настаяцель касцёла Маці Божай Міласэрнасці
Ксёндз Андрэй Фёдараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *