4 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Католікі раёна!

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Вялікадня!

Веснавыя велікодныя дні прыносяць у кожны дом любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, быць міласэрнымі адзін да аднаго. Традыцыі гэтага свята сімвалізуюць адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека.

Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не згасае ў нашых душах, надае сілы для новых працоўных здзяйсненняў, сцвярджэння ідэалаў справядлівасці.

Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, шчасця і працвітання.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар Лаўрыненка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *