5 мая — Дзень друку

Паважаныя журналісты друкаваных выданняў і электронных СМІ, супрацоўнікі арганізацый сувязі Бярэзіншчыны!

Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходзячымі прафесійнымі святамі — Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Немагчыма ўявіць сучаснае грамадства без сродкаў масавай інфармацыі — газет, тэлебачання, радыё, сеткі Інтэрнэт. Немагчыма наша жыццё і без надзейнай бесперабойнай сувязі. Пастаўшчыкамі дадзеных выгод цывілізацый з’яўляецеся менавіта вы — журналісты, паліграфісты, сувязісты.
Майстэрства, талент, прафесіяналізм — вось адметныя рысы спецыялістаў вашага профілю. Ваша імкненне заўсёды быць аператыўнымі, адкрытымі, сумленнымі заслугоўвае самых шчырых слоў падзякі.
Вашай думцы і ацэнкам давяраюць тысячы жыхароў Бярэзіншчыны, таму ваша дзейнасць патрабуе асаблівай адказнасці. Бо яркае, моцнае слова можа з’яднаць людзей, абудзіць веру ў лепшае. Але яно ж можа валодаць і разбуральным эфектам. Таму галоўнымі прынцыпамі вашай работы заўсёды павінны заставацца аб’ектыўнасць і празрыстасць.
Жадаем Вам поспехаў і натхнення, новых цікавых тэм і ідэй, ажыццяўлення ўсіх творчых задум.
Здароўя, дабрабыту і ўсяго самага добрага.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *