23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бярэзінскага раёна!

Дарагія ветэраны, воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, салдаты і афіцэры!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята для кожнага з нас мае непаўторную каштоўнасць, нясе ў сабе вялікі патрыятычны, маральны, эмацыянальны зарад. Мы па праве ганарымся нашай доблеснай арміяй – наследніцай гераічных ратных традыцый старэйшых пакаленняў.
Выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто нясе нялёгкую службу ў радах Узброеных Сіл, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, усім, хто гатовы ў цяжкую хвіліну ўстаць на абарону Радзімы.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, невычарпальнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту, мірнага сонечнага неба.


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.
Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *