Бярэзінцы за здаровы лад жыцця

ВАЛЕЙБОЛ
З 3 па 18 лютага не заціхалі спартыўныя страсці ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ”Лазурный”. А кіпелі яны на спаборніцтвах па валейболе ў рамках раённай штогадовай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў.
Тут ізноў перамогу святкавала каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Амаль не змяніўся ў параўнанні з леташнім годам і расклад астатніх прызёраў: другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” і ўстановы аховы здароўя “Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца”. Увайшлі ў пяцёрку мацнейшых валейбалістаў раёна таксама і каманды ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і раённага аддзела ўнутраных спраў. А ўсяго ў спаборніцтвах бралі ўдзел 10 каманд.

Каманды пераможцаў у спаборніцтвах па валейболе

Уручэнне ўзнагарод

У час гульні

МІНІ-ФУТБОЛ
Бярэзінскія футбалісты 2005 года нараджэння і маладзей лідзіруюць пасля 14 тураў на першынстве Рэспублікі Беларусь па міні-футболе. Яны ўжо бліскуча выйгралі з пераканаўчым лікам у каманд футбольных клубаў ”Гарадзея”, “Крумкачы” і “Мінск”.
Не было роўных нашым юным футбалістам 2008 года нараджэн-ня, навучэнцам трэнера раённай спартыўнай школы Сяргея Булойчыка на чэмпіянаце Мінскай вобласці па міні-футболе ў гора-дзе Чэрвені. Тут яны літаральна разграмілі сваіх сапернікаў з Чэрвеня, Мар’інай Горкі і Узды. У складзе непераможнай каманды гулялі Станіслаў Булойчык, Арцём Шрэйн, Аляксей Іваноў, Арцём Базылеў, Дзмітрый Карповіч, Ягор Касовіч, Уладзімір Самец, Іван Зеньковіч, Ігнат Обжэльян.
ХАКЕЙ
З 21 па 23 лютага ў Жодзіна прайшлі фінальныя абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў малодшай групы па хакеі “Залатая шайба”. Тут сярод 6 каманд бярэзінцы занялі чацвёртае месца.

ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
З 14 па 16 лютага ў Валожынскім раёне прайшла абласная зімняя спартакіяда ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту. Тут каманда Бярэзінскага раёна стала трэцяй у гульнях па шашках.
16 лютага на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” прайшлі фізкультурна–аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы сярод праваслаўнай моладзі. Для іх былі наладжаны спартыўныя эстафеты, дартс і тэніс, кіданне мяча ў кальцо, настольны більярд і аздараўленчыя гульні.
Далучыцца да здаровага ладу жыцця і фізічнай культуры запрашаюць кожнага бярэзінца раённая спартыўная школа і ФАЦ “Лазурный”. Цяпер тут кожны чацвёрты чацвер месяца будуць бяс-платна прадастаўляцца паслугі трэнажорнай залы, плавальнага басейна, гульнявой пляцоўкі і настольнага тэнісу. Не лянуйцеся, прыходзьце за бадзёрасцю і здароўем!

Спартыўныя навіны сабрала Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *