Віншуем са святам — Днём жанчын

Дарагія жанчыны Бярэзіншчыны!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам — Днём жанчын.

Гэта свята — выдатная магчымасць выказаць вам нашы словы ўдзячнасці і павагі.
Сучаснай жанчыне многае па сілах. Прадстаўніцы прыгожага полу ўмела сумяшчаюць шматлікія службовыя, грамадскія нагрузкі з высокім званнем маці і захавальніцы дамашняга ачага. Самая нязломная сіла жанчын — пяшчота, вернасць, чуласць і аптымізм.
Шчыра жадаем вам, паважаныя жанчыны, любові і цярпення, моцнага здароўя і даўгалецця, радасці і ажыццяўлення жаданняў, поспе- хаў у працоўнай дзейнасці. Няхай 8 Сакавіка прынясе вам адчуванне шчасця і выдатны настрой, а лепшымі падарункамі будуць каханне, удзячнасць і пяшчота блізкіх людзей.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *