Прафілактыка каранавіруснай інфекцыі на гандлёвых аб’ектах Бярэзіншчыны

І на гандлёвых аб’ектах Бярэзіншчыны захоўваюцца ўсе меры, каб прадухіліць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі.
Непадалёк ад кас стаяць антысептыкі, якімі могуць апрацоўваць рукі пакупнікі. Размешчаны ў магазінах памяткі па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. І папярэджанні: “Захоўвайце, калі ласка, дыстанцыю ў 1,5 метра”.
— Мы працуем у штатным рэжыме. Толькі зараз работнікі апранаюць сродкі індывідуальнай аховы: маскі і пальчаткі, — тлумачыць дырэктар Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Валянціна Барысевіч. — Каля кас спецыяльнымі знакамі абазначаны дыстанцыі, якія павінны захоўвацца пакупнікамі ў чэргах. Дарэчы, у нашых гандлёвых аб’ектах сродкі аховы (маскі, пальчаткі), можна і набываць.

У магазіне “Перекресток” прадаўцы працуюць у масках і пальчатках, ёсць і “лініі дыстанцыі” для пакупнікоў, а таксама тут можна набыць і сродкі аховы

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *