Бярэзінцы далучыліся да акцыі «Беларусь памятае. Салдаты Перамогі»

У час акцыі “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” на Бярэзіншчыне ўвага была аказана кожнаму з ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама работнікам тылу.

Ганна Собаль з дачкой Валянцінай у час акцыі “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі”

Віншаванні з сёлетняй юбілейнай датай – 75-ай гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — гучалі ў адрас інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Буракова і Васілія Карпінскага, удзельнікаў вайны Сафіі Стасевіч, Мікалая Ульянава, Фёдара Блізнюка і работніцы тылу Ганны Собаль.
Да іх, напярэдадні 9 Мая, каб выказаць удзячнасць за мір і незалежнасць, што здабылі ў барацьбе з фашызмам, і ўручыць падарункі, наведаліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Сяргей Вярбіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка, начальнік Бярэзінскага аддзела След-чага камітэта Аляксандр Кажэўка, супрацоўнік РАУС Генадзь Рабіза.
Знамянальным у час сустрэч для кожнага стаў момант, калі Сяргей Вярбіцкі ўручаў юбілейныя медалі “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *