7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Паважаныя бярэзінцы!

Віншуем вас са святам — Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Каст-рычнік 1917 года не толькі змяніў лёс вялікай краіны, але і шмат у чым вызначыў гістарычны шлях развіцця ўсяго чалавецтва. Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культу-ру. Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Увесь дабрабыт мы ствараем сваімі рукамі, розумам і талентам працавітага народа. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый — галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Жадаем вам, паважаныя землякі, шчасця і здароўя, спакою і міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *