7 снежня – Дзень страхавых работнікаў

Паважаныя работнікі і ветэраны Белдзяржстраха!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным
святам – Днём страхавых работнікаў!

Страхаванне ў шырокім сэнсе слова – гэта надзейная абарона ад любых бытавых і фінансавых нягод, гарантыя функцыянавання і развіцця як дамашніх гаспадарак, так і любой галіны нацыянальнай эканомікі. У сучасных сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах інстытут страхавання служыць інтарэсам беларускага грамадства і народа, садзейнічае развіццю і ўмацаванню эканамічных сувязей.
Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, вы заслужылі добрых слоў удзячнасці, бо ваша работа дапамагае людзям набыць спакой і ўпэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Асаблівыя словы удзячнасці хочацца выказаць ветэранам галіны, якія ў няпростыя гады заклалі трывалы фундамент нацыянальнай сістэмы страхавання.
Ад усёй душы жадаем вам поспехаў, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту і шчасця ў жыцці, міру і дабра ў сем’ях.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *