Каманда Бярэзінскага лясгаса – пераможца

З перамогай вярнулася каманда Бярэзінскага лясгаса са спартакіяды работнікаў лясгасаў Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Зімовыя спаборніцтвы былі арганізаваны ў пятніцу, 5 лютага, на базе Лагойскай лыжна-біятлоннай спартыўнай базы «Заечая паляна».

У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды дваццаці аднаго лясгаса. Каманда нашых лесаводаў у агульнакамандным заліку заняла пачэснае трэцяе месца.

У эстафетнай гонцы сярод жанчын і мужчын каманда заняла 4 месца.

У індывідуальным заліку сярод жанчын ва ўзроставай групе 18-29 гадоў Сафія Каваленка заняла 4 месца, 30-39 — Раіса Карпейчык заняла 6 месца, ва ўзроставай групе 40 гадоў і старэй Вольга Пятрова заняла 10 месца.

У асабістых гонках сярод мужчын ва ўзроставай групе 18-29 гадоў Андрэй Пянкрат заняў 5 месца, 30-39 — Міхаіл Рэчыц заняў 12 месца, ва ўзроставай групе 40 гадоў і старэй Ігар Кушнер заняў 3 месца. Віншуем пераможцаў!

Алена ГРОМАВА.
Фота з архіва Бярэзінскага лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *