9 Мая — Дзень Перамогі
Паважаныя жыхары і госці Бярэзінскага раёна!
Дарагія ветэраны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі!
Для ўсіх нас гэта дзень нацыянальнага гонару, адзінства і ўрачыстасці народнага духу. У ім — боль і веліч беларускага народа, мужнасць і гераізм нашых салдат, слёзы страт і радасць перамог.
Мы бясконца ўдзячныя ветэранам за свабоду і незалежнасць роднай зямлі, права на жыццё для будучых пакаленняў краіны. Вы пранеслі праз усё сваё жыццё асаблівую адказнасць за Радзіму.
І сёння маладыя абаронцы Айчыны — вашы ўнукі і праўнукі з гонарам прымаюць ад вас гэтую эстафету.
Жадаем усім вам і вашым родным здароўя, шчасця, доўгіх і спакойных гадоў жыцця, міру і працвітання нашай Радзіме!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.