ЧАМУ Я ІДУ ГАЛАСАВАЦЬ?

Вольга Мікалаеўна ЖУКОЎСКАЯ, першы сакратар райкама БРСМ:

IMG_20150625_101202-Таму што выбары Прэзідэнта — важная падзея ў жыцці нашай краіны. Веру, што ад майго голасу залежыць і мая будучыня, будучыня маёй сям’і. Вядома, нельга гаварыць пра будучыню без актыўнасці, грамадзянскай пазіцыі моладзі, але ж немалаважная дзяржаўная маладзёжная палітыка, якая вызначаецца не без удзелу кіраўніка краіны.

А яшчэ, я іду галасаваць таму, што люблю Беларусь.

Наталля Уладзіміраўна СОКАЛ, дырэктар ААТ “Пагосцкі”:

IMG_9400  Сокол сайт— Галасуючы за свайго кандыдата, я галасую за мірнае неба над галавой. У нас сёння цішыня, спакой, стабільная сітуацыя – мяне гэта задавальняе. Таму па-іншаму ў дзень выбараў Прэзідэнта краіны, у якой жыву, ні сказаць, ні паступіць не магу.

Аляксандр Іванавіч КАЗЮКА, старшыня Дзмітравіцкага сельвыканкама:

IMG_3488  Казюка1 cайт-З выбарамі Прэзідэнта Беларусі я звязваю стабільнасць, гарантыю сацыяльнай абароненасці і абароны правоў грамадзян. Гэта будучыня нашай краіны, нашай моладзі, хочацца, каб яна была больш паспяховай. Выбары кіраўніка краіны – гэта і надзея. Кожны з нас спадзяецца, што праграма, заяўленая кандыдатам, будзе выканана.

Віталій Тадэвушавіч УМІНСКІ, намеснік дырэктара ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” па ідэалагічнай рабоце:

IMG_9424 Умінскій 1 с-Бо веру ў будучыню Беларусі, хачу, каб нашы дзеці, як і мы, жылі ў мірнай краіне. Таму можна лічыць, што мой голас і за Прэзідэнта, і за будучыню дзяцей. Сёння нашай краіне ўдалося дасягнуць устойлівай раўнавагі ў грамадстве. Гэта дорага каштуе ва ўмовах, калі ва ўсім свеце разгараюцца ваенныя канфлікты.

Рыгор Васільевіч ЗЯНЕВІЧ, начальнік фінансавага аддзела Бярэзінскага райвыканкама:

IMG_7577 1 c-Перш за ўсё, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак і аддаць голас за дастойнага кандыдата. Усе мы хочам лепшага жыцця сабе, сваім блізкім і родным людзям, краіне, у якой жывём. Гэтага нельга дасягнуць без нашага актыўнага ўдзелу. Ад кожнага з нас залежыць, не ў апошнюю чаргу праз выбары Прэзідэнта, як будзе развівацца Беларусь.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *