ВЫСОКАЯ ПАЗІЦЫЯ ФЯДОТАВАЙ

 

Вольга Фядотава ўзначальвае жывёлагадоўчую галіну сельскагаспадарчага філіяла “Ома” з 2005 года. Па выніках работы 2015­-га яна трапіла ў лік пераможцаў спаборніцтва Мінскай вобласці, за што ад старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Барысавіча Шапіры ў якасці ўзнагароды атрымала адпаведны Дыплом. Адметныя і сёлетнія вынікі работы. Аднак дзейнасць галоўнага заатэхніка пачыналася нашмат раней і, дарэчы, не на нашай Бярэзіншчыне… Але па­парадку.001-115-%d1%87%d0%b1-%d1%84%d0%b5%d0%b4%d0%be%d1%82%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d1%81

Звычайна прафесіяналаў высокага класа мы прывыклі адзначаць як прадстаўнікоў сямейных дынастый. На справе, тут не трэба быць псіхолагам, каб заўважыць тыповую ўласцівасць дзяцей у далейшым пераймаць род заняткаў сваіх бацькоў.        У дадзеным выпадку атрымалася не зусім так. Сям’я, у якой нарадзілася і падрастала Вольга, ні з якога боку не належала да разраду сельскіх працаўнікоў. Бацька Рыгор Рыгоравіч быў пуцявым абходчыкам на чыгунцы, маці Ніна Сяргееўна – дыспетчар чыгуначнай станцыі. Здавалася б, кожнаму з чатырох дзяцей Фядотавых, якія з ранняга дзяцінства больш звыкліся з мілагучным разгалоссем цягніковых гудкоў, належала б мець інтарэс да адпаведнай прафесіі. На справе, як дзеліцца думкамі на той конт старэйшая па ўзросце Вольга, ніводзін з дзяцей нават не спрабаваў праявіць які ні на ёсць інтарэс да “чыгуначных” прафесій. Браты атрымалі адукацыі інжынера і агранома. Сястра вырашыла стаць фармацэўтам. Сама ж Вольга пасля заканчэння сярэдняй школы неадкладна пачала рыхтавацца да паступлення ў Рэчыцкі зааветтэхнікум.

­ Подых новага часу абудзіў жаданне  стаць  фермерам,­  менавіта  так  тлумачыць субяседніца свой крок да самастойнага жыцця.

Ажыццявіць падобнае жаданне ў далейшым, праўда, не атрымалася, на што былі свае прычыны, у многім на той час, звязаныя з вынікамі развалу нашай саюзнай дзяржавы. Але, вяртаючыся да вытоку працоўнай біяграфіі, заўважаецца, што Вольга ўжо ў той час рыхтавалася не толькі быць выдатным спецыялістам, але таксама і арганізатарам справы. Уменне працаваць з людзьмі ў асобе дзяўчыны заўважылі яшчэ тады, у першыя дні навучання ў сценах тэхнікума і абралі яе старастай групы. Дарэчы, студэнтку падобная грамадская нагрузка ніколькі не абцяжарвала ў вучобе.

­ А, можа, наадварот, спрыяла, ­ разважае яна аб тым, ­ бо закончыла ўстанову на “выдатна”, атрымаўшы чырвоны дыплом.

Гэты дакумент малады спецыяліст бліскуча замацавала, будучы на пасадзе галоўнага заатэхніка ў калгасе “Светлы шлях” Рагачоўскага раёна, куды вярнулася пасля размеркавання. Тут яе ветліва зноў сустрэла родная вёска Стоўпня, цэнтральная сядзіба гаспадаркі. Ці многім з выпускнікоў сярэдняй спецыяльнай установы прапануецца пасада галоўнага спецыяліста, аб тым засведчыла б статыстыка. Але тут справа ў іншым: хто б асмеліўся згадзіцца на такі варыянт, не маючы за спіной хоць колькі стажу практычнай работы на пасадзе па спецыяльнасці? Дарэчы, гаспадарка была далёка не з ліку перадавых, з раскіданымі жывёлагадоўчымі аб’ектамі, што, зноў жа, істотна ўскладняла работу. У працы, як сама прызнаецца, дапамагалі ўпэўненасць у сабе і набытыя веды. А таксама ненатольнае жаданне павышэння профільнага адукацыйнага ўзроўню. Таму Фядотава паступае ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію на завочнае аддзяленне. Ва ўстанове, узяўшы пад увагу дыплом з адзнакай, студэнтку прызначылі ў групу такіх жа выдатнікаў, у якой быў прадугледжаны скарочаны да чатырох гадоў курс навучання.

Хоць працавалася ў першыя гады нялёгка, Вольга Рыгораўна ўспамінае аб тым без ніякага шкадавання, бо лічыць, што ўсё, дадзенае чалавеку лёсам, да лепшага, таму яно павінна служыць спецыялісту школай на атрыманне самай высокай пробы якасці. Іншы раз даводзілася самой і даглядаць статак, і даіць яго. А ўсё з­за неахайных адносін некаторых жывёлаводаў да сваіх рабочых абавязкаў. Таму ад падобных кадраў, калі не дапамагалі выхаваўчыя меры, іншы раз даводзілася пазбаўляцца.

У Бярэзінскі раён Вольга прыехала па аб’яве, змешчанай у “СБ” ад філіяла “Ома” ўжо высокакваліфікаваным, вопытным галоўным спецыялістам жывёлагадоўчай галіны, загартаваным у шматлікіх напружаных працоўных буднях.

“Ома” ў тым 2005 годзе ўяўляла сабой сельскагаспадарчае прадпрыемства з упэўненай пазіцыяй на спецыялізацыю вытворчасці малочнай пра­дукцыі. Трапіла сюды якраз у разгар рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Перавоз”. Яе моцна ўразіў практычна раскіданы аб’ект. Стаялі толькі голыя сцены, побач з якімі знаходзілася набытае абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы. Тут жа працавала тэхніка, завіхаліся будаўнікі. А ўвогуле назіралася жывая справа, якая ў канчатковым выніку вылілася ў сучасны цэх па вытворчасці малака з імпартным даільным абсталяваннем, размешчаным у асобным памяшканні.

Вось ужо больш за адзінаццаць гадоў на чале з В.Р. Фядотавай дзейнічае жывёлагадоўля філіяла “Ома”. Аб тым, як ідуць справы, яскрава сведчаць вытворчыя паказчыкі, вартасць якіх можна ўявіць толькі параўноўваючы з тым, ужо няблізкім 2005 годам, калі на заканчэнні яго ўдой на адну фуражную карову складаў 1905 кілаграмаў малака, у 2015 годзе яго было атрымана 6413 кілаграмаў. У гэтыя дні сярэднясутачны надой ад каровы перавышае 17 кілаграмаў, лепшы паказчык у раёне. Падобнае павышэнне прадуктыўнасці фермы, па словах галоўнага заатэхніка, дасягнута дзякуючы многім фактарам. У першую чаргу тут дапамог перавод статка на бяспрывязнае круглагадовае стойлавае ўтрыманне са стабільным рацыёнам яго кармлення. Адначасова карэнным чынам былі перагледжаны пытанні селекцыйнай работы ў статку і г д. Рэканструкцыя фермы дала магчымасць скараціць колькасць штатных даярак з васьмі да чатырох, уключаючы раздой цялушак. Самая пільная ўвага была скіравана ў бок выканальніцкай дысцыпліны работнікаў жывёлагадоўлі на ўсіх узроўнях.

Расказваючы пра калектыў фермы на дадзены час, Вольга Рыгораўна называе ў першую чаргу прозвішчы аператараў даення кароў Людмілы Драздовай, Людмілы Салаўёвай, Валянціны Цімашэнкі, Тамары Абрамовіч – звычайных вясковых жанчын, якія першымі ў гаспадарцы пачынаюць свой працоўны дзень. У карысць іх стараннасці сведчаць таксама паказчыкі.

Вось на такіх пазіцыях, заваяваных у многім дзякуючы імкненням Вольгі Фядотавай, утрымліваецца сёння жывё­лагадоўчая галіна сельскагаспадарчага філіяла “Ома”.

Уладзімір НЕСЦЯРОВІЧ.

­ Подых новага часу абудзіў жаданне  стаць  фермерам,­  менавіта  так  тлумачыць субяседніца свой крок да самастойнага жыцця.

Ажыццявіць падобнае жаданне ў далейшым, праўда, не атрымалася, на што былі свае прычыны, у многім на той час, звязаныя з вынікамі развалу нашай саюзнай дзяржавы. Але, вяртаючыся да вытоку працоўнай біяграфіі, заўважаецца, што Вольга ўжо ў той час рыхтавалася не толькі быць выдатным спецыялістам, але таксама і арганізатарам справы. Уменне працаваць з людзьмі ў асобе дзяўчыны заўважылі яшчэ тады, у першыя дні навучання ў сценах тэхнікума і абралі яе старастай групы. Дарэчы, студэнтку падобная грамадская нагрузка ніколькі не абцяжарвала ў вучобе.

­ А, можа, наадварот, спрыяла, ­ разважае яна аб тым, ­ бо закончыла ўстанову на “выдатна”, атрымаўшы чырвоны дыплом.

Гэты дакумент малады спецыяліст бліскуча замацавала, будучы на пасадзе галоўнага заатэхніка ў калгасе “Светлы шлях” Рагачоўскага раёна, куды вярнулася пасля размеркавання. Тут яе ветліва зноў сустрэла родная вёска Стоўпня, цэнтральная сядзіба гаспадаркі. Ці многім з выпускнікоў сярэдняй спецыяльнай установы прапануецца пасада галоўнага спецыяліста, аб тым засведчыла б статыстыка. Але тут справа ў іншым: хто б асмеліўся згадзіцца на такі варыянт, не маючы за спіной хоць колькі стажу практычнай работы на пасадзе па спецыяльнасці? Дарэчы, гаспадарка была далёка не з ліку перадавых, з раскіданымі жывёлагадоўчымі аб’ектамі, што, зноў жа, істотна ўскладняла работу. У працы, як сама прызнаецца, дапамагалі ўпэўненасць у сабе і набытыя веды. А таксама ненатольнае жаданне павышэння профільнага адукацыйнага ўзроўню. Таму Фядотава паступае ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію на завочнае аддзяленне. Ва ўстанове, узяўшы пад увагу дыплом з адзнакай, студэнтку прызначылі ў групу такіх жа выдатнікаў, у якой быў прадугледжаны скарочаны да чатырох гадоў курс навучання.

Хоць працавалася ў першыя гады нялёгка, Вольга Рыгораўна ўспамінае аб тым без ніякага шкадавання, бо лічыць, што ўсё, дадзенае чалавеку лёсам, да лепшага, таму яно павінна служыць спецыялісту школай на атрыманне самай высокай пробы якасці. Іншы раз даводзілася самой і даглядаць статак, і даіць яго. А ўсё з­за неахайных адносін некаторых жывёлаводаў да сваіх рабочых абавязкаў. Таму ад падобных кадраў, калі не дапамагалі выхаваўчыя меры, іншы раз даводзілася пазбаўляцца.

У Бярэзінскі раён Вольга прыехала па аб’яве, змешчанай у “СБ” ад філіяла “Ома” ўжо высокакваліфікаваным, вопытным галоўным спецыялістам жывёлагадоўчай галіны, загартаваным у шматлікіх напружаных працоўных буднях.

“Ома” ў тым 2005 годзе ўяўляла сабой сельскагаспадарчае прадпрыемства з упэўненай пазіцыяй на спецыялізацыю вытворчасці малочнай прадукцыі. Трапіла сюды якраз у разгар рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Перавоз”. Яе моцна ўразіў практычна раскіданы аб’ект. Стаялі толькі голыя сцены, побач з якімі знаходзілася набытае абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы. Тут жа працавала тэхніка, завіхаліся будаўнікі. А ўвогуле назіралася жывая справа, якая ў канчатковым выніку вылілася ў сучасны цэх па вытворчасці малака з імпартным даільным абсталяваннем, размешчаным у асобным памяшканні.

Вось ужо больш за адзінаццаць гадоў на чале з В.Р. Фядотавай дзейнічае жывёлагадоўля філіяла “Ома”. Аб тым, як ідуць справы, яскрава сведчаць вытворчыя паказчыкі, вартасць якіх можна ўявіць толькі параўноўваючы з тым, ужо няблізкім 2005 годам, калі на заканчэнні яго ўдой на адну фуражную карову складаў 1905 кілаграмаў малака, у 2015 годзе яго было атрымана 6413 кілаграмаў. У гэтыя дні сярэднясутачны надой ад каровы перавышае 17 кілаграмаў, лепшы паказчык у раёне. Падобнае павышэнне прадуктыўнасці фермы, па словах галоўнага заатэхніка, дасягнута дзякуючы многім фактарам. У першую чаргу тут дапамог перавод статка на бяспрывязнае круглагадовае стойлавае ўтрыманне са стабільным рацыёнам яго кармлення. Адначасова карэнным чынам былі перагледжаны пытанні селекцыйнай работы ў статку і г д. Рэканструкцыя фермы дала магчымасць скараціць колькасць штатных даярак з васьмі да чатырох, уключаючы раздой цялушак. Самая пільная ўвага была скіравана ў бок выканальніцкай дысцыпліны работнікаў жывёлагадоўлі на ўсіх узроўнях.

Расказваючы пра калектыў фермы на дадзены час, Вольга Рыгораўна называе ў першую чаргу прозвішчы аператараў даення кароў Людмілы Драздовай, Людмілы Салаўёвай, Валянціны Цімашэнкі, Тамары Абрамовіч – звычайных вясковых жанчын, якія першымі ў гаспадарцы пачынаюць свой працоўны дзень. У карысць іх стараннасці сведчаць таксама паказчыкі.

Вось на такіх пазіцыях, заваяваных у многім дзякуючы імкненням Вольгі Фядотавай, утрымліваецца сёння жывёлагадоўчая галіна сельскагаспадарчага філіяла “Ома”.

Уладзімір НЕСЦЯРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *