І КАПРЫЗЫ ЗІМЫ ПАДУЛАДНЫЯ

 

img_0001-%d1%81%d0%b0%d0%b9%d1%82 Практычна кожны год зіма спяшаецца паказаць свой суровы нораў. На мінулым тыдні яна зноў “палохала” снежным цыклонам, які змяніўся моцнымі маразамі. Аднак капрызы надвор’я не паўплывалі на жыцця­дзейнасць у раёне. Вядома, як заўважыў дырэктар РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” Д.І. Ва­бішчэвіч, моцны мароз унёс карэктывы ў тэмпературны рэжым у жылых памяшканнях, аднак гэта не звязана з надзвычайнымі сітуацыямі. На расчыстку вуліц і двароў ад снегу ў гора­дзе выехала 12 адзінак тэхнікі – МАЗы, пагрузчыкі, трактары, не абышлося і без рук камунальнікаў.img_0021-%d1%81%d0%b0%d0%b9%d1%82

Не толькі тэхніка была задзейнічана на ачыстцы дарог ад снегу і ў філіялах ДРБУ­192 і ДЭУ­6. Тут дарожнікі таксама самі браліся за лапаты, каб расчысціць масты, аўтобусныя прыпынкі, пешаходныя дарожкі, пляцоўкі для адпачынку і палосы бяспекі. Усе дарогі – міжнароднага, рэспубліканскага і мясцовага значэння – былі  вызвалены ад снежнага покрыва ў вызначаныя дырэктыўныя тэрміны. На мясцовых дарогах працавала 17 адзінак тэхнікі, у тым ліку 4 раскідвальнікі пяску, 9 трактароў, 2 аўтагрэйдары, 2 франтальныя пагрузчыкі .

Акрамя асноўнай дарожнай сеткі працягам у 597 кіламетраў, як адзначыў галоўны інжынер ДРБУ­192 А.Я. Мярзлоў, работы вяліся на вуліцах сельскіх населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў веданні філіяла. Іх працягласць, дарэчы, складае 231 кіламетр. Каб своечасова забяспечыць праезд па ўсіх дарогах, некаторая тэхніка працавала кругласутачна – у тры змены. Да святочных дзён работа была завершана.

Як заўсёды, дакладна ўклаліся ў жорсткія нарматыўныя рамкі па ачыстцы дарог ад снегу ў ДЭУ­6.

Аднак і ў выхадныя дні ва ўсіх названых арганізацыях было наладжана дзяжурства, выязджалі дарожныя патрулі, што дапамагала хутка рэагаваць на ўзнікаючыя пытанні.

img_0080-%d0%be2-%d1%81%d0%b0%d0%b9%d1%82Ала АЛЬФЕР.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *