Чалавек і яго справа

%d1%81%d0%b5%d0%b2-11-%d1%81%d0%b0%d0%b9%d1%821Аляксандр Васільевіч Свірыд ­

спецыяліст у ААТ “Перша­майскі” запатрабаваны і паважаны. Многія работы тут не абыходзяцца без яго і яго зварачнага апарата, бо ён адзіны газаэлектразваршчык у гаспадарцы. Аляксандр Васільевіч у Мікулічах параўнальна нядаўна – гадоў пяць таму. Ужо на той час ён меў багаты, больш за пятнаццаць гадоў, стаж работы па спецыяльнасці і паспеў праявіць сябе старанным рабочым на торфабрыкетным заводзе і ў сельгасфіліяле “Купава-­агра”.

У новы калектыў А.В. Свірыд упісаўся адразу. Тут цэняць яго працавітыя рукі, стараннасць і высокае майстэрства. Гэтымі днямі зваршчык заняты рамонтам тэхнікі і падрыхтоўкай яе да новага сезона сельскагаспадарчых работ.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *