НА ВАРЦЕ ЦЕПЛЫНІ

Месца работы Івана Міхайлавіча Хахла і Станіслава Станіслававіча Славашэўскага, якіх вы бачыце на гэтых здымках, — асноўная кацельня нашага горада, энергакрыніца на мясцовых відах паліва.15 Х 21 Славашевский СтСТ c
Як добрасумленных спецыялістаў сваёй справы характарызуе іх майстар РКВУП “Бярэзінская ЖКГ” Уладзімір Уладзіміравіч Хомчанка.
Іван Міхайлавіч — машыніст кацельні, працоўны стаж у Бярэзінскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы адлічвае з 1994 года. За гэты час яму давялося папрацаваць у кацельнях на мазуце і прыродным газе, а потым асвойваць энергакрыніцу на мясцовых відах паліва.
Станіслаў Станіслававіч Славашэўскі – слесар па рамонце абсталявання кацельні і палепрыгатаўленчых цэхаў. Ён – пенсіянер, аднак штогод уладкоўваецца сюды па дагавору на час ацяпляльнага сезона.15 Х 21 Хохол Иван Мих
Дзякуючы зладжанай працы і добрасумленным адносінам да сваіх абавязкаў работнікаў кацельнай справы, у нашы кватэры і ў лютыя маразы трапляе цеплыня.

На здымках: Іван Міхайлавіч Хахол гатовы ўхіліць любыя непаладкі; “Заўсёды ёсць патрэбны запас шчэпак і дроў”, – мясцовыя віды паліва паказвае Станіслаў Станіслававіч Славашэўскі.

Фота і тэкст Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *