СВЯТА, ЯКОЕ АБ’ЯДНОЎВАЕ

Вадохрышча – вялікае  свята  царкоўнага  календара сёння  па  праву можна      называць ўсенародным, бо яно штогод аб’ядноўвае нямала людзей, і не толькі вернікаў. У чарговы раз пацвердзіла гэта святочнае мерапрыемства ўвечары 18 студзеня ў вёсцы Крупа каля Святой крыніцы. Як і кожны год, сюды сабралася нямала людзей, каб разам паўдзельнічаць у святочным малебне, акунуцца ў купелі, набраць гаючай вады.IMG_0068 о1 Крупа. с IMG_0108 сай

Галоўныя сімвал свята – асвячоная вада – даступная ўсім і ў іншыя дні, але гэту называюць цудадзейнай, нездарма яна захоўваецца ў дамах круглы год, не псуецца і не страчвае сваіх якасцей. Таму абавязковая прыкмета Вадохрышча – чэргі за вадой. Як заўсёды выстрайваліся яны да святых крыніц у Крупе. Ды і акунуцца знайшлося нямала жадаючых.

Сагравалі прысутных у моцны мароз касцёр, гарачы чай і перазвон, а таксама вера. Вера ў дабрыню, надзейную будучыню.

Ала АЛЬФЕР.

 

Фота Алены ГРОМАВАЙ. IMG_0113 о1 сIMG_0136 сайт copy

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *