Сёння ў большасці навучальных устаноў раёна праходзяць традыцыйныя сустрэчы выпускнікоў. Педагагічныя калектывы з нецярпеннем чакаюць сваіх дарослых “вучняў” і падрыхтавалі для іх цікавую праграму, дзе галоўнай тэмай стане шчаслівае і бесклапотнае школьнае жыццё. Таму не прапусціце магчымасць выкарыстаць імправізаваную машыну часу, каб вярнуцца назад у гарэзлівае дзяцінства, яшчэ раз перагарнуць старонкі школьнага жыцця, сустрэцца з аднакласнікамі і сябрамі, пасядзець за школьнай партай і ўдосталь пагаварыць з педагогамі.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.
Популярность: 1%