СУМНА? ЗАПРАШАЕ ўСІХ ЦэНТР РАМЁСТВАЎ!

08 128 Гоман сай copyНа мінулым тыдні народны клуб майстроў Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў пацвердзіў сваё ганаровае званне. Прыдзірлівае, але кампетэнтнае журы рашэнне прыняло “аўтаматам”. Падобнае рэдка адбываецца ў культурным асяроддзі, дзе пануе надзвычай жорсткая канкурэнцыя, але бярэзінскі клуб майстроў у гэтым спісе — прыемнае выключэнне. Майстры не патрабуюць да сябе пэўных прывілей, а запрашаюць кожнага на свае вочы падзівіцца на іх майстэрства і пры жаданні стварыць прыгажосць уласнымі рукамі. Усіх іх віталі на майстар-класах па разьбе па дрэве, лозапляценні, пляценні кошыкаў, паясоў, ткацтве, вырабе лялек, вышыўцы, вязанні, бісерапляценні, іншых відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. 08 190 Уэльская Дубовик Толочина copy
Багатая Бярэзіншчына на таленавітых людзей, якія неабыякава ставяцца да адраджэння народных рамёстваў, спазнання іх таямніц. Самыя вядомыя — народныя майстры Беларусі Яўген Паўлавіч Восіпаў і Тамара Ігнацьеўна Крыварот. Пабачыць работы першага можна ўжо ў двары цэнтра рамёстваў, дзе ўстаноўлена самая вялікая і незвычайная ў свеце драўляная лыжка пад назвай “Лыжка-Цмок”, дзе практычна кожны сантыметр мае элемент арнаменту з сакральнымі сімваламі агню, сонца, маладосці, вясны, дзявочай прыгажосці, мужчынскага пачатку, пладавітасці і мацярынства, узятымі з нацыянальнай беларускай культуры. Гэта — не адзіны выраб славутага бярэзінскага разьбяра па дрэве. Належыць яму і ўнікальная калекцыя шлюбных і вясельных лыжак, зробленых з 25 парод дрэў, што растуць у Бярэзінскім раёне. Майстэрства Яўгена Паўлавіча бярэ ў палон. Глядзіш, як лёгка разец здымае стружку і з цяжкасцю верыш, што загатоўка ў майстра драўляная, а не з якога-небудзь больш мяккага матэрыялу.
Не менш зацікаўлена ў перадачы сакрэтаў свайго рамяства і Тамара Ігнацьеўна Крыварот. Яна — адзіны ў раёне майстар, хто займаецца ткацтвам. Быў час, калі ўменне ткаць было абавязковым для кожнай жанчыны, якая павінна была выходзіць замуж з тканым пасагам: з пасцеллю, ручнікамі, абрусамі. І сёння гэтыя рука-творныя рэчы запатрабаваныя ў грамадстве, але кожны можа іх вырабіць. Куды прасцей сучасным жанчынам падаецца вязанне, вышыўка, якімі цудоўна валодае Надзея Мартынаўна Літвіненка з Любу-шанскага дома культуры. Не адарваць вачэй было ад калекцыі тканых, вышытых і вязаных работ гэтых майстроў. Напэўна, хтосьці з наведвальнікаў у душы пашкадаваў, што закінуў свае пруткі, альбо наадварот, узяў на заметку колеравае вырашэнне ці цікавы ўзор. 08 211 Бусел Розалина1 copy
Цікавасць выклікала і калекцыя паясоў майстроў Чыжахскага СДК. Есць задумка ў іх наладзіць нават свой музей гэтых некалі самых неабходных рэчаў у сялянскім побыце. Калекцыя атрымаецца вялікай, бо колькі відаў іх было: кручаныя, тканыя, вузенькія і шырокія, з махрамі і кутасамі. Сустрэць аднолькавы немагчыма, бо кожны мае не толькі свой узор, але і назву. І сёння паясок — не толькі арыгінальны аксесуар, але і сімвалічны ахоўнік ад усіх няшчасцяў. Майстэрства іх вырабу вялікіх намаганняў не патрабуе, але гарантуе кожнаму вялікае задавальненне ад справы.
Прозвішча майстра Міка-лая Віктаравіча Гомана параўнальна нядаўна стала вымаўляцца ў нашым раёне ў сувязі з рамесніцкай дзейнасцю: слыве ён выдатным майстрам па лозапляценні. На свой майстар-клас мужчына прынёс цэлую калекцыю вырабаў, дзе не толькі кошыкі, але і хлебніцы, і фруктоўніца, і на вачах наведвальнікаў вырабляў чарговы свой шэдэўр. Менавіта шэдэўр, бо выглядаюць яны дзіўна. Яны ў яго асабліва зграбныя. Легкія, тонка і далікатна сплеценыя так, што нагадваюць не столькі гаспадарчую рэч, колькі мастацкі выраб. У залежнасці ад прызначэння розняцца яны і памерамі, і формай: на бульбу, грыбы, садавіну, большыя і меншыя, з вечкамі і без, простага ці больш адмысловага пляцення. Сакрэтаў рамяства мужчына не ўтойвае, але не ў кожнага з нас хопіць спрыту так упраўляцца з прыродным матэрыялам. Куды прасцей і бліжэй наведвальнікам былі майстры рукадзельніцтва з Каменнаборскага СДК. У іх спрытных руках звычайныя рэчы ператвараюцца ў хатнія шэдэўры, зараджаюць пазітывам. Вучаніцай у іх была Ірына Леанідаўна Дубовік, якая вярнулася дамоў з цікавай рэччу, зробленай уласнымі рукамі. 08 231 cайт copy
Асобна трэба вызначыць маладога майстра Разаліну Андрэеўну Бусел, выпускніцы Беларускай дзяржаўнай ака-дэміі мастацтваў. Яна майстар па кераміцы і ўжо паспяхова дэманструе свае творы на розных выставах. Вось і на майстар — класе выставіла сваю калекцыю. Зробленыя ёю керамічныя рэчы не маюць гаспадарчай мэты, а сведчаць аб унікальным поглядзе майстра на звыклае. Здагадацца з першага разу, што гэта значыць, няпроста, бо ў арсенале Разаліны Андрэеўны не толькі вапна. Стандартаў творчасць маладога майстра не ведае, ды і прымушае гледачоў думаць і задаваць пытанні аўтару кампазіцый. А гэта лепшая прыкмета таго, што майстар– класы збяруць на свае заняткі людзей, якія жадаюць спазнаць нешта новае і навучыцца ствараць прыгажосць сваімі рукамі. Вітаем усіх у цэнтры рамёстваў! 08 237 о1 сайт
Мілана ТРАПЯНОК.
На здымках: Р.А Бусел і яе шэдэўры; сакрэтамі майстэрства дзеліцца М.В. Гоман; нараджаецца новая рэч.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *