ДАЕШ АГРАРНУЮ ЭСТАФЕТУ!

 

Сёлетняя зіма, па ўсяму відаць, не хутка перадасць свае правы вясне, таму да адказнай пасяўной кампаніі яшчэ далёка. А пакуль актыўных палявых работ няма і на палях ляжыць снег, самы час паступова ўзнімаць сабе настрой пасля зімовай спячкі, зараджацца бадзёрасцю і энергіяй і настройвацца на рабочы лад. Гэтым кіраваліся арганізатары штогадовай спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу, якія ў мінулую суботу наладзілі спаборніцтвы на базе раённай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.001 299 сай

Заклік райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, райсельгасхарчу і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама знайшоў водгук у працоўных калектывах сельгаспрадпрыемстваў, якія без вялікіх цяжкасцей сабралі каманды з ліку аматараў стральбы   з пнеўматычнай  він-

тоўкі, дартсу, плавання, гіравога спорту, кідання мяча ў кальцо, міні-футбола.

— Сёння ў гаспадарках шмат працуе маладых людзей, — зазначыла старшыня прафкама ААТ “Багушэвічы” Святлана Саколіна. — Таму ў складзе нашай каманды механізатары, вадзіцелі, будаўнікі і жывёлаводы, якім няма і 30 гадоў.

Дарэчы, у спартыўных радах аграрыяў можна было пабачыць і маладых спецыялістаў, якія робяць першыя крокі ў сельскай гаспадарцы, і работнікаў, за плячыма якіх не адзіны адпрацаваны год у гаспадарках. Праўда, ніхто з удзельнікаў спаборніцтваў на пасады і ўзрост увагі не звяртаў.

Так, у спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай він-тоўкі даўно замацаваўся свой расклад пераможцаў. Аднак у гэтым годзе ён быў кардынальна парушаны. У рэшце рэшт удача ўсміхнулася Сяргею Лаўцову   з   ААТ “Бярэзінскі”, 7 ачкоў яму саступіў уладальнік другога месца Сяргей Мурашка з філіяла ”Купава-Агра”. Трэці вынік паказаў Міхаіл Собаль з ААТ “Пагосцкі”.001 317 сайт

Не было роўных прадстаў-ніку ААТ “Бярэзінскі” і ў гіравым спорце. Пры вазе ў 125 кілаграмаў Дзяніс Корсак 101   раз   узняў   гіру  вагой у 24 кілаграмы! Прыблізіцца да ракорду “бярэзінскага асілка” не здолеў ніхто з 10 удзельнікаў выпрабавання. Другое месца з паказчыкам у 40 разоў (практыкаванні з гірай) заняў 80–кілаграмовы Генадзь Жаўняк   з   ААТ    “Першамайскі”, 28 разоў узняў гіру прадстаўнік СУП “АграМАЗ” Яўгеній Смо-ляр, які замацаваўся на трэцяй пазіцыі.001 345 сайт001 346 сайт

Гучала прозвішча прад-стаўніка ААТ “Бярэзінскі” і ў ліку пераможцаў у выпра-баванні па кіданні мяча ў кальцо. Тут самым трапным аказаўся Вячаслаў Паддубскі, мяч якога 4 разы апынуўся ў кальцы. На другім месцы быў Сяргей Баранаў з ААТ “Месціна”, якому ўдача ўсміх-нулася тройчы. Трэ-ці вынік паказаў Аляксандр Хрышчановіч з ААТ “Пагосцкі”: з 5 спроб 2 у яго былі паспяховымі. Падуладны мяч не толькі моцным мужчынскім рукам, але і жаночым. Лепшы вынік па кіданні мяча ў кальцо належыць сярод прадстаўніц слабай паловы чалавецтва Вользе Гаргун з філіяла”Здравушка-агра». Другое месца заняла Вікторыя Шарак з ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, трэцяй стала Людміла Раткевіч з філіяла “Купава-Агра”.001 472 Вольга Гаркун сайт

Не меншая трапнасць і спрыт патрабаваліся і ў час спаборніцтваў па дартсе. Тут лепш за ўсіх выступіла Юлія Копелева з СУП “АграМАЗ”, якая набрала 55 ачкоў. 10 ачкоў ёй саступіла ўладальніца другога месца Святлана Саколіна з ААТ “Багушэвічы”. 43 ачкі набрала прадстаўнік ААТ “Пагосцкі” Святлана Наскавец, якая і заняла трэцяе месца.

Сярод мужчын першыя тры месцы занялі адпаведна Аляксандр Хадорчанка з ААТ ”Багушэвічы”, Дзяніс Корсак з ААТ “Бярэзінскі” і Аляксандр   Хрышчановіч з ААТ “ Пагосцкі”.001 488 Баранов Сергей сайт

Трапна страляць, кідаць мяч і віртуозна ўпраўляцца з дроцікамі мала для сучаснага аграрыя: патрэбна яшчэ хутка плаваць. Першай дыстанцыю ў 25 метраў у басейне пераадолела Марыя Баранава з ААТ  “Багушэвічы”, другой – Галіна Аляшкевіч з філіяла “Купава-Агра”. Замкнула тройку пераможцаў Дар’я Безбародава з ААТ “Пагосцкі”.

Сярод мужчын самым хуткім на дыстанцыі ў 50 метраў аказаўся Дзяніс Дук з філіяла “Здравушка-агра”. Другі і трэці час паказалі адпаведна Віктар Арэшка з ААТ “Першамайскі” і Дзмітрый Астапчык з філіяла “Купава-Агра”.001 574 о1 сайт

Своеасаблівай візітоўкай спартакіяды аграрыяў лічацца спаборніцтвы  па   міні-футболе, футболе, якія збіраюць мноства ўдзельнікаў і балельшчыкаў. На гэты раз вялікай удачлівасцю вызначылася каманда ААТ “Першамайскі”, якая здолела ва ўпартай барацьбе перамагчы ўсіх сваіх сапернікаў. Другое месца заняла каманда філіяла “Здравушка-агра”, трэцімі   сталі   футбалісты ААТ “Багушэвічы”.001 590 о1 сайт

Па выніках раённай спартакіяды каманднае першынства выйграла зборная ААТ “Бярэзінскі”. Другое месца заняла маладая каманда ААТ “Багушэвічы”. Трэцяе месца дасталося зборнай філіяла “Здравушка-агра”.001 618 пераможцы сайт1

Усе каманды і ўдзельнікі, якія былі названы пераможцамі спартакіяды, атрымалі дастойнае ўзнагароджванне: камандам былі ўручаны значныя грашовыя прэміі, а іх лідарам – спартыўны інвентар. Ён абавязкова спатрэбіцца ў будучым, бо спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымала пастаянную прапіску ў нашым раёне і мае ўжо багатую армію прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Усе яны не супраць паказаць сябе ў спартыўных выпрабаваннях. Адзінае, што яны просяць у арганізатараў, перагледзець праграму спаборніцтваў у бок масавых выпрабаванняў, такіх як жаночы футбол альбо эстафета. Тады спартакіяда будзе не толькі масавай, але і відовішчнай!

Мілана ТРАПЯНОК.

На здымках: моманты спартакіяды.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *