ДРУЖНЫ КАЛЕКТЫЎ БУХГАЛТАРАЎ

Нягледзячы на тое, што бухгалтарскай справай апошнім часам сталі займацца і мужчыны, гэтая прафесія ў нас здаўна асацыіруецца выключна з жанчынамі. Менавіта ім – удумлівым, разважлівым, акуратным і памяркоўным – падуладны любыя лічбы, любыя справаздачы і іншыя дэбеты з крэдытамі. Менавіта жанчыны і складаюць увесь штат бухгалтэрыі ААТ “Бярэзінскі”. А гэта Людміла Міхайлаўна Слабко, Лілія Сяргеўна Дзюк, Наталля Уладзіміраўна Кавалёнак, Аксана Пятроўна Усава, Святлана Васільеўна Жукоўская, Крысціна Васіль­еўна Паддубская, Таццяна Мікалаеўна Варабей на чале з галоўным бухгалтарам Людмілай Іванаўнай Грузд.IMG_4270 cfq

У некаторых з іх за плячыма багаты стаж работы і майстэрскае веданне сваёй справы. Так, напрыклад, Л.І. Грузд працуе ў гаспадарцы больш 22 гадоў і значны адрэзак часу менавіта на гэтай пасадзе. А вось яе суседка па кабінеце Т.М. Варабей, наадварот, тут толькі два гады. Але ёй, яшчэ даволі маладому спецыялісту, Людміла Іванаўна часта даручае адказную работу, нават іншы раз падмяніць яе, бо без практычнай работы нельга дабіцца назапашвання адпаведнага вопыту. Ёй жа, Таццяне Мікалаеўне, даверылі і такую адказную пасаду, як старшыня прафсаюзнага камітэта сельгас­прадпрыемства, што дабавіла не толькі клопатаў і работы маладому спецыялісту, але павагі і аўтарытэту ў калектыве.

Ды і наогул, у работніц бухгалтэрыі заўсёды хапае спраў. Не так даўно, здавалася б, здалі гадавую справаздачу, а ўжо на падыходзе завяршэнне квартала – таксама патрэбна здаць усе паперы своечасова і без памылак. Акрамя гэтых заняткаў, трэба весці ўлік паліва і кармоў, налічваць зарплату, весці разлікі, прадастаўляць статыстычныя звесткі… Што толькі не кладзецца на гэтыя плечы. І пра кожную з работніц гэтага самага вялікага і самага жаночага аддзела расказаць можна шмат. Усе яны заслугоўваюць і добрых слоў, і павагі за сваю непрыкметную на першы погляд работу. Асабліва сёння, напярэдадні жаночага дня 8 Сакавіка.

 

 

На здымку (злева направа): супрацоўніцы бухгалтэрыі Аксана Пятроўна Усава, Таццяна Мікалаеўна Варабей, Людміла Іванаўна Грузд, Лілія Сяргееўна Дзюк і галоўны эканаміст гаспадаркі Вольга Дзмітрыеўна Карунец.

Павел САЛАЎЁЎ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *