ЯК ВЫ РЫХТУЕЦЕСЯ ДА ДАЧНАГА СЕЗОНА?

 

003 016 опрос16 сайт СыроквашкоВясна прыйшла хутка і неспадзявана. Радуе нас сонечным, цёплым, мяккім надвор’ем. Думаем, самы час паклапаціцца пра будучы ўраджай: набыць насенне, магчыма, нават ужо высадзіць штосьці ў цяпліцы, падрыхтаваць зямлю… Таму мы вырашылі высветліць у жыхароў Бярэзіншчыны, як жа яны рыхтуюцца да дачнага сезона.

Клаўдзія СЫРАКВАШКА, загадчык аддзела рэкламы:

­ Для мяне дачны сезон, можна сказаць, пачынаецца яшчэ ў канцы лютага. А пачынаецца ён з пабелкі і абрэзкі пладовых дрэў і кустоў, потым высяваю насенне салодкага перцу, у сакавіку – памідораў і кветак. Затым, калі пацяплее, перасаджваю іх у цяпліцу. Гадоў шэсць таму ў нас ураджай быў не вельмі багаты, а зараз, калі ўкладзена шмат працы, шмат намаганняў, збіраем моркву, буракі, агуркі … без перабольшвання, мяшкамі (смяецца). Для мяне з мужам дача – гэта любімы занятак, аддушына. Таму імкнёмся, каб там усё было прыгожа, акуратна і дагледжана. А для гэтага неабходна працаваць і працаваць з ранняй вясны да позняй восені. Напрыклад, нядаўна пасадзілі саджанцы сліў, туі, якія вырошчваем самі з чаранкоў, пачалі ўжо “раскрываць” градку лекавых раслін. Хутка будзем рабіць “прычоску” сасноваму лесу, што мы пасадзілі за дачай гадоў 6 таму.

Працяг чытайце у газеце за 18.03.17 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *