НОВАЯ ПЯРВІЧКА НА НОВЫМ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

Прафсаюзы раёна папоўніліся новай пярвічнай арганізацыяй гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Здравтрэйд”. Адпаведнае пасведчанне старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Анатольеўна Козел  уручыла старшыні прафкама нанава ўтворанай арганізацыі Раісе Міхайлаўне Шпакоўскай. 4 продавецГэта стала падзеяй  і для дырэктара прадпрыемства Анжалікі Эдуардаўны Шамко, усіх членаў калектыву.

­ Калі яшчэ толькі падпісвалі кантракты, людзі ўжо пыталіся пра стварэнне прафсаюзнай арганізацыі, ­ гаворыць Анжаліка Эдуардаўна. – Бо ведаюць тую карысць, якую яны адчуюць, хаця і ўвагай галаўнога прадпрыемства не абдзелены.2 вручение сайт

А галаўное прадпрыемства – ААТ “Здравушка­мілк”. Свой фірменны гандаль тут быў заўсёды, аднак у снежні мінулага года яго выдзелілі асобна, стварыўшы гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Здравтрэйд”. Новае прадпрыемства зарэгістравана ў нашым раёне і аб’ядноўвае 16 гандлёвых аб’ектаў у пяці рэгіёнах вобласці: Жодзіна, Барысаве, Беразіно,   Лагойску  і  Крупках.    У Беразіно да паслуг пакупнікоў 4 гандлёвыя аб’екты: гандлёвы цэнтр “Здравушка” (былы “Бярэзінскі”), павільёны “Малочны дворык” (былыя магазіны “Купалінка” і “Алеся”, кулінарыя сыраробнага завода, якая цяпер вынесена за межы прадпрыемства і даступная ўсім жадаючым). Дарэчы, літаральна на днях, 14 сакавіка, апошні з названых павільёнаў адчыніў свае дзверы для пакупнікоў.

­ Больш за палову нашага рознічнага гандлю,    ­   адзначае   А.Э. Шамко, ­ складае малочная прадукцыя, якая выпускаецца ААТ “Здравушка­мілк”. І цэны на яе ў нас на 5­10 працэнтаў ніжэйшыя.

Перш чым перадаць усе гандлёвыя плошчы, галаўное прадпрыемства іх адрамантавала, аснасціла абсталяваннем і мэбляй. Па сучаснаму адрамантавана і памяшканне адміністрацыі новага прадпрыемства, якое размясцілася ў Беразіно ў будынку сыраробнага завода.

Калектывы ж у магазінах, па словах дырэктара, пакінулі ранейшыя. Бо людзі тут вопытныя і ведаюць сваю справу. Усе яны перайшлі ў новую арганізацыю са значным стажам работы і захаваннем разрадаў. Дастаткова прывесці толькі адзін прыклад: больш за 20 гадоў у гандлёвым цэнтры ў Беразіно працуе загадчыца Наталля Іосіфаўна Савіч. Не проста вопытны спецыяліст, а кіраўнік, які ўмела трымае пад кантролем усе шматлікія справы.

Увесь калектыў прадпрыемства налічвае 80 чалавек, у тым ліку ў Беразіно разам з адміністрацыяй працуе 33 чалавекі. Аднак у перспектыве, як зноў жа зазначыла Анжаліка Эдуардаўна Шамко, ёсць магчымасць для ўдасканалення і пашырэння, у тым ліку мяркуецца адкрыццё гандлёвых аб’ектаў у сталіцы.

1 вручение сайНа здымках: у час уручэння прафсаюзнага пасведчання – старшыня райкама прафсаюза АПК Валянціна Анатольеўна Козел, старшыня прафкама “Здравтрэйд” Раіса Міхайлаўна Шпакоўская,   спецыяліст  па кадрах Таццяна Мар’янаўна Няхай, дырэктар Анжаліка Эдуардаўна Шамко і галоўны бухгалтар Алена Аляксандраўна Губіч; у гандлёвай зале ГЦ “Здравушка” – адна з вопытных прадаўцоў Наталля Мечыславаўна Бубенька.

Ала АЛЬФЕР.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *