Першы і галоўны ДАКУМЕНТ

 

Пашпарт не проста пацвярджае асобу ў дзяржаве, галоўны дакумент грамадзяніна дае вялікія правы і да многага абавязвае. Гэта патрэбна не проста ведаць, гэта патрэбна адчуваць і асэнсоўваць. Мяркую таму стала традыцыйнай акцыя “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, якая праходзіць кожны год і прымеркавана да Дня Канстытуцыі нашай краіны.002 097 о2 10х15 вручение сай copy

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юным бярэзінцам, якія дасягнулі 14­гадовага ўзросту і ўжо паспелі праявіць сябе ў вучобе і грамадскім жыцці, сёлета праходзіла ў раённым цэнтры культуры. Адзін за адным яны ўзнімаліся на сцэну пад гучныя апладысменты аднакласнікаў і сяброў, каб атрымаць свой галоўны дакумент з рук ганаровых гасцей – намесніка старшыні   райвыканкама У.М. Навіцкага і начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Бярэзінскага РАУС В.М. 002 110 х15 все сайтСямашка.У іх ліку гімназісты: Кірыл Сакалоўскі – пераможца рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Паэзія роднай зямлі”, Юлія Калянковіч – пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове; вучні СШ №2: Аляксандра Навума­ ва ­  пераможца раённага конкурсу “Школа бяспекі­2016”, Валерыя Навадворская – уладальніца Дыплома І ступені фестывалю  “Зорачкі надзей”,  Эдуард Шамко ­ школьны актывіст; вучні СШ №3: Максім Шугалей – прызёр раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы і лыжным спорце, Мікіта Каплій – прызёр абласнога этапу конкурсу “Калядная зорка”, пераможца раённых прадметных алімпіяд; школьнік з Пагосцкай установы адукацыі Мікіта Дзянісаў – пераможца 2 этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, з Багушэвіцкай – Дзіяна Шык – уладальніца 3 месца ў другім этапе алімпіяды па прадмеце “Абслугоўваючаяпраца”, з Брадзецкай – Анастасія Клімовіч – удзельніца заключнага тура конкурсу работ даследчага характару і ўладальніца дыплома 2 ступені алімпіяды па геаграфіі, з Дзмітравіцкай  ­ Андрэй Дзягцяр – удзельнік раённай алімпіяды па матэматыцы і спартыўных спаборніцтваў. Кожны з гэтых юных грамадзян разам з пашпартам атрымаў у падарунак Канстытуцыю і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.002 166 билеты БРСМ 10х15 о1 сайт

Як адзначаў звяртаючыся да ўдзельнікаў     урачыстасці       У.М. Навіцкі, Канстытуцыя­ гэта галоўны дакумент, які дазваляе мірна жыць, вучыцца, працаваць як на карысць Радзімы, так і дзеля ўласнага дабрабыту. Уладзімір Міхайлавіч пажадаў, каб кожны з сённяшніх школьнікаў знайшоў сябе ў жыцці, праявіў свае здольнасці і талент, з энергіяй і энтузіязмам рабіў усё неабходнае для працвітання сваёй краіны і свайго раёна.002 116 о1 сай copy

Гэты наказ папярэднічаў яшчэ аднаму ўрачыстаму моманту – уручэнню шэрагу старшакласнікаў устаноў адукацыі раёна членскіх білетаў грамадскага аб’яднання БРСМ. Іх юнакі і дзяўчаты сімвалічна атрымалі з рук старшыні раённага      савета       ветэранаў        М.С. Абазовіка.

Падарункам усім удзель­нікам урачыстасці сталі музычныя нумары ў выкананні вучняў школ раёна.002 181 Денисов Никита Верёвкина Лера Сермяжко Лиза Климович Настя Сок-ий с

***

На ўрачыстым абласным мерапрыемстве ў Нацыянальным гісторыка­культурным музеі­запаведніку “Нясвіж” бярэзінская гімназістка, шматразовая    пераможца  рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў па настольным тэнісе Інга Корык мела гонар атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з рук старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Барысавіча Шапіры.

Ала АЛЬФЕР.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

На  здымку: пашпарты ўручае намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама У.М. Навіцкі; святочны настрой у Мікіты Дзянісава, Валерыі Вяроўкінай, Лізаветы Сярмяжкі, Анастасіі Клімовіч, Кірыла Сакалоўскага (злева направа).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *