МЕСЯЧНІК ПРАЦЯГВАЕЦЦА

месячникВясна радуе цёплым надвор’ем, таму самы час паклапаціцца, каб навокал былі чысціня і прыгажосць. У нашым раёне працягваецца месячнік, падчас якога шчыруюць школьнікі, працоўныя калектывы, вяскоўцы і гараджане.

На мінулым тыдні кіпела работа ў вёсцы Неганічы Паплаўскага сельсавета. Тут працаваў калектыў сельскага Савета, прадстаўнікі філіяла “Торфа­прадпрыемства “Бярэзінскае”, вучні Паплаўскага вучэбна­педагагічнага комлексу дзіцячы сад­школа. Яны наводзілі парадак на мясцовых могілках, распілоўвалі старыя, паваленыя за зіму, дрэвы, збіралі смецце, зграбалі лісце…

– Няхай мы прыбралі і невялікую тэрыторыю, але папрацавалі добра. Дапамагала нашаму працоўнаму дэсанту наводзіць чысціню і тэхніка, якую выдзеліў філіял “Торфапрадпрыемства “Бярэзінскае”, ­ за гэта ім вялікі дзякуй, – гаворыць старшыня Паплаўскага сельскага Савета Аляксей Міхайлавіч Сарнаўскі.

­ Цяпер прыемна прайсціся па вёсцы – чысціня. Вядома ж, хацелася, каб і мясцовыя жыхары больш актыўна далучаліся да навядзення парадку на зямлі. Прыбіралі не толькі свае падворкі, але і тэрыторыю вакол.

А на тэрыторыі Дзмітра­віцкага сельсавета працавалі прад­стаўнікі ПМК­182. Яны рамантавалі плот у вёсцы Дзмітравічы і на могілках у вёсцы Краснае.

Пілавалі старыя дрэвы, зносілі гнілыя агароджы, прыбіралі смецце калектыў Бярэзінскага сельскага Савета разам з работнікамі філіяла ААТ “Здравушка­мілк” у вёсках Восава, Старая Князеўка і Котава.IMG_2767

Вядома ж, работа па навядзенні парадку на зямлі вялася на тэрыторыях іншых сельскіх Саветаў і ў горадзе. Працягваецца яна і зараз.

Юлія БУКЕЛЬ.

На здымках: падчас добраўпарадкавання ў вёсцы Неганічы.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *