… І АЎТАРЫТЭТНАЯ МАТУЛЯ

002 513 Шупо Ала Мікалаеўна1 сай copyУ закрытым акцыянерным таварыстве “Клявіца” Ала Мікалаеўна Шупа працуе амаль з першых дзён адкрыцця свінагадоўчага комплексу.

На працягу многіх гадоў яна дабіваецца добрых паказчыкаў і ўдастойваецца добрых слоў пашаны і павагі.

І зараз яе прозвішча гучыць у ліку перадавых ветэранаў вытворчасці.

Працуе Ала Мікалаеўна аператарам цэха ўзнаўлення па доглядзе за падсоснымі свінаматкамі і доглядзе парсючкоў да 30 дзён ад нараджэння.

­ Сёлета ў верасні будзе роўна тры дзесяцігоддзі, як я ўладкавалася на прадпрыемства, ­ гаворыць Ала Мікалаеўна. – Стараюся заўжды працаваць добра, незалежна ад настрою і надвор’я. Інакш проста не ўмею.

Сёлета, на свяце перадавікоў яна таксама была адзначана Ганаровай граматай Бярэзінскага райвыканкама за добрасумленную бездакорную працу па выніках за мінулы год.

У любві і матчынай пяшчоце выраслі два сыны Алы Мікалаеўны, для якіх яна – “аўтарытэтная матуля”, прыклад пра­цавітасці і бязмежнай дабрыні.

 

На здымку: Ала Мікалаеўна Шупа.

Алена ГРОМАВА.

 

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *