ПРАЦОЎНЫЯ “ДЭСАНТЫ”

 

20170415_101840 сайНавядзенне парадку і добраўпарадкаванне – справа пастаянная, таму ніколі не спыняецца. Кожны дзень працоўныя “дэсанты” ачышчаюць ад смецця, якое сабралася за зіму, усё новыя тэрыторыі.

Работнікі Багушэвіцкага сельскага Савета разам з мясцовымі жыхарамі на мінулым тыдні прыбіралі могілкі ў вёсках Божына і Вусце.

­ Папрацавалі добра, ­ гаворыць старшыня сельсавета Ларыса Аляксееўна Бабіновіч. – Расчысцілі могілкі ад смецця, павысякалі сухія кусты, зрэзалі старыя, небяспечныя дрэвы, падрамантавалі агароджы… На жаль, на такую добраахвотную акцыю па навядзенні чысціні прыйшло няшмат мясцовых жыхароў. А мы ж запрашалі далучыцца ўсіх вяскоўцаў, зага­дзя праінфармавалі ­ расклеілі лістоўкі з інфармацыяй, дзе і калі будзем праводзіць суботнік. У планах на бліжэйшы час ­ прыбраць на могілках у вёсцы Асмолаўка і аграгарадку Багушэвічы. Спадзёмся, што на гэты раз да нас далучыцца больш людзей.

Калектыў Дзмітравіцкага сельскага Савета таксама актыўна працаваў у вёсках і на могілках. Прадстаўнікі Бярэзінскага сельсавета і мясцовыя жыхары шчыравалі ў вёсках Глухі Ток і Жорнаўка.

­ Навесці навокал чысціню і парадак – такую задачу павінен ставіць сабе кожны дбайны гаспадар, ­ зазначыў старшыня Бярэзінскага сельсавета Аляксандр Кузьміч Болсун. – Таму мы імкнёмся ахапіць як мага большую тэрыторыю сваімі працоўнымі “дэсантамі”.

Вядома ж, шчыравалі “на зямлі” і іншыя калектывы, мясцовыя жыхары, прадстаўнікі розных прадпрыемстваў.

Напрыклад, у мінулую суботу дарожнікі філіяла ДЭУ­6 прыбіралі рэшткі пасля спілоўвання старых дрэў уздоўж дарогі Р­62, мянялі лаўкі і наводзілі парадак на аўтобусных прыпынках, мастах і пляцоўках адпачынку ўздоўж аўтамагістралі М­4. Работы па ўладкоўванні ўздоўж дарог і саміх дарог вядуцца кожны дзень.

Пагадзіцеся, толькі  аб’яднаў­шы намаганні, мы будзем жыць у чысціні і парадку.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

На здымку: у час работы ў мінулую суботу дарожнікі ДЭУ­6.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *