«МАЯ БЯРЭЗІНШЧЫНА»

 

S6306177 1 i-2 S6302173 S6303030 S6303244 S6304758 S6304975Наш конкурс працягваецца. Сёння друкуем фотаздымкі Дар’і САНЬКО:

­ У мяне шмат захапленняў, адно з якіх – фатаграфія, ­ гаворыць Дар’я. ­ Выдатна, што ёсць магчымасць вось так, праз аб’ектыў фотаапарата, заха­ваць дарагія сэрцу імгненні нашага жыцця. Я заўсёды лічыла Беразіно сваім  домам.   З   усіх  гарадоў Беларусі, дзе мне давялося пабываць, наш горад, безумоўна, самы чысты ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Тут жывуць працавітыя, адкрытыя, сонечныя людзі. І калі б была магчымасць абняць Беразіно, я б гэта зрабіла!

Сябры, калі і ў вас ёсць фотаздымкі, на якіх адлюстравана прыгажосць і непаўторнасць  Бя­рэзіншчыны, дасылайце нам. Нагадаем, што фотаконкурс разлічаны на тры месяцы: з красавіка па чэрвень. Падводзіць вынікі мы будзем пасля 25 чысла кожнага месяца. Пераможцаў чакаюць падарункі. Паспяшайцеся! Чакаем вашы фотаздымкі!

 Зразумела, што ў газеце мы не можам надрукаваць усе работы, ды і на чорна­белых здымках не заўсёды можна разгледзець вашую творчую задумку. Таму заходзьце на наш сайт  (http://www.berezino.by), дзе мы размяшчаем фотаздымкі, і любуйцеся непаўторнасцю бярэзінскіх краявідаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *