ВЫПРАБАВАННЕ “НА ЗЛОМ”

 

002 004 для Бурко Нины Матвеевны1 сайтЗ гэтай жанчынай мы пазнаёміліся ў санаторыі “Сасновы Бор”. Я праходзіла аздараўленне пасля інфаркту, яна ж папраўляла сваё здароўе як перасяленка з Брагінскага раёна пасля Чарнобыльскай аварыі. Зінаіда Іванаўна Садчанка прыцягнула маю ўвагу сваёй самастойнасцю, незалежнасцю. Разам з тым яна была ў эпіцэнтры ўвагі ўсіх прысутных жанчын ­ аматарак спяваць. Заўсёды пачынала запяваць першай сваім задушэўным, меладычным голасам, тут жа да яе далучаліся іншыя. І імправізаваны канцэрт адразу пасля абеду тут жа, у фае, ствараў радасны настрой, акунаў у мінулыя гады, калі і сэнс слоў кожнай песні, і мелодыя адпавядалі адно аднаму, краналі сэрца. У іх адчуваліся і смутак, і боль, і фільтрацыя душы. Аксамітны голас жанчыны з настальгічнай інтанацыяй, як адзначыла яна сама, у асабістым перакладзе песні “Деревня моя” не мог у слухачоў успрымацца без слёз.

Матэрыял чытайце ў № 31 за 22 красавіка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *