НА РАЁННЫМ “РЫНКУ” ПРАЦЫ

 

работаНапэўна, сёння самае актуальнае і злабадзённае пытанне, якое абмяркоўваецца ў грамадстве, ­ гэта працаўладкаванне. Якая сітуацыя з працоўнымі месцамі ў Бярэзінскім раёне, якія прафесіі запатрабаваны, як дапамагае знайсці працу аддзел занятасці… На гэтыя і іншыя пытанні нам адказала намеснік начальніка – начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Святлана Уладзіміраўна САЙКОЎСКАЯ.

­ Святлана Уладзіміраўна, раскажыце, чым займаецца аддзел занятасці?

­ Сёння праца нашага аддзела ў першую чаргу накіравана на выкананне даручэння Прэзідэнта краіны А.Р. Лу­кашэнкі, якое было дадзена падчас нарады 9 сакавіка аб актуальных пытаннях развіцця краіны. Аляксандр Рыгоравіч паставіў канкрэтную задачу: да 1 мая неабходна працаўлад­каваць усіх беспрацоўных. Таму ў нашым раёне і былі створаны дзве рабочыя групы. Адна – зай­малася маніторынгам вакансій, якія ёсць у раёне. Другая – складала спісы беспрацоўных, каб затым дапамагчы ім знайсці работу. Кожны дзень у Бярэзінскім райвыканкаме ў 15.00 збіраецца камісія па працаўладкаванні. Дарэчы, туды звярнуліся ўжо 76 беспрацоўных, з якіх 69 атрымалі накіраванні на працаўладкаванне.

­ А колькі сёння зарэ­гістравана беспрацоўных у аддзеле занятасці?

­ 131 чалавек. Большасць – жанчыны (73). 46 чалавек з сельскай мясцовасці, 85 – з горада.  12 чалавек – моладзь (ва ўзросце да  30 гадоў).  Калі  гля­дзець па адукацыі, то толькі 7 ча­лавек з вышэйшай (эканаміст, настаўнікі, таваразнаўца, меха­нік, заатэхнік); 13 – з сярэдне-­спецыяльнай, а астатнія – з прафесіянальна-­тэхнічнай, сярэдняй або нават базавай адукацыяй (9 чалавек).

­ Якія вакансіі вы можаце прапанаваць беспрацоўным?

­ На 18 красавіка ў нас ёсць 104 вакансіі: урачы, ветурачы, настаўнікі, заатэхнікі… Здаецца, і нямала. Але на­зіраецца, можна сказаць, дысбаланс прапановы і попыту. Сёння патрабуюцца людзі са спецыяльнай адукацыяй у той альбо іншай галіне. Напрыклад, шмат працоўных месц ёсць ва УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” (урачы, сярэдні медыцынскі персанал). Але ж, вядома, туды мы не можам направіць чалавека без адукацыі. Таму так і атрымліваецца, што вакансіі ёсць, але працаўладкаваць на іх зарэгістраваных у нас беспрацоўных, немагчыма.

­ Напэўна ж, адпраўляеце беспрацоўных і на пера­падрыхтоўку, вучобу?

­ Вядома ж, аддзел занятасці не толькі дапамагае знайсці працу, але і арганізоўвае перападрыхтоўку кадраў. Мы цесна супрацоўнічаем з ДУДАД “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых уп­раўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бярэзінскага раёна”. Куды і выдаём накіраванні на вучобу, перападрыхтоўку беспрацоўным. Напрыклад,  з 17 красавіка мы направілі на навучанне 12 чалавек. Яны атрымаюць запатрабаваную ў нашым раёне прафесію прадаўцоў.

­ Магчыма, пакуль беспра­цоўныя не знайшлі пастаяннае месца працы, вы прапаноўваеце ім якія­небудзь “падпрацоўкі”?

­ Так.  Яшчэ  адным накі­рункам аддзела занятасці з’яўляецца арганізацыя аплачваемых грамадскіх работ для незанятага насельніцтва. У асноў­ным гэта сельскагаспадарчыя работы. За студзень ­ першую палову красавіка на сельскагаспадарчыя работы мы накіравалі 135 чалавек. Яны перабіралі бульбу ў ААТ “Пагосцкі”; падбіралі каменні ў гэтай жа гаспадарцы і сельгасфіліяле “Здравушка­мілк”.

­ А як яшчэ аддзел занятасці дапамагае людзям працаўладкавацца?

­ Мы арганізоўваем “кір­машы вакансій”. Чарговая прайшла зусім нядаўна, 11 кра­савіка, у памяшканні адзела занятасці. У ёй прынялі ўдзел 12 арганізацый: Бярэзінскае райспажыўтаварыства, УАЗ “Бя­рэзінская ЦРБ”, ААТ “Бя­рэзінскі райаграсэрвіс”, філіял “Аўтамабільны парк №22” ААТ “Мінаблаўтатранс”, СТАА “Профітсістэм”, ЖКГ і іншыя.  На        жаль,   прыйшло   ня­шмат людзей. А “кірмаш вакансій” – гэта вялікі шанц знайсці сабе працоўнае месца. Наймальнікі прапаноўвалі вакансіі вадзіцеляў, трак­тарыстаў, прадаўцоў, санітарак, урачоў, муляраў, настаўнікаў… Адным словам, было з чаго выбіраць. Галоў­нае ж – жаданне знайсці працоўнае месца. Многія беспрацоўныя наракаюць, што знайсці работу сёння вельмі­вельмі складана. Так, задача няпростая. Але куды складаней перамагчы сябе, захацець знайсці пастаяннае працоўнае месца і добрасумленна шчыраваць.

­ Дзякуй за гутарку!

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *