На палетках ААТ «Месціна»

 

сяўбаДа сельгаспрадпрыем­стваў, якія завяршылі сяўбу ранніх  яравых,  у ліку  іх  ААТ «Пагосцкі» і «Першамайскі», філіялы «Здравушка­-агра»,  «Ома» і «Купава­Агра», далучылася яшчэ ААТ «Мес­ціна». Тут пасеялі авёс на 50 гектарах, ячмень ­ на 170 і зернебабовыя ­ на 180 гектарах. На сяўбе быў заняты механізатар Уладзімір Мікалаевіч Смольскі на трактары МТЗ­-3022 з сеялкай «АПП-­6». Дапамагаў яму падвозячы насенне Уладзімір Мікалаевіч Нава­шынскі. Апошнім рубяжом сталі палеткі каля вёскі Лучны Мост. Зараз Уладзімір Мікалаевіч заняты на сяўбе аднагадовых траў.

Працягваюцца і іншыя веснавыя палявыя работы, на якіх занята 8 адзінак тэхнікі. Асноўныя напрамкі – ўзорванне глебы, над якім рупіцца Мікалай Аляк­сандравіч Прохараў на МТЗ­1221, і ўнясенне мінераль­ных тукаў, якое ажыццяўляе Сцяпан Васільевіч Палавец з апырсквальнікам «РАСА».

Галоўны аграном гас­падаркі Уладзімір Сцяпанавіч Булойчык удакладняе, на сяўбе дапамагло своечасовае ўзняцце зябліва: з восені апрацавалі 90% палеткаў. Яшчэ частку ўзаралі пад кукурузу, якую пачнуць сеяць пасля 20 красавіка.

У гаспадарцы клін яравых культур стаў меншым на 100 гек­тараў, чым год таму, іх месца занялі травы. Такім чынам, на аднагодкі прыпадзе 145 гек­тараў. Шматгадовых траў ужо падсеяна 170 гектараў з 240, плануецца ажыццявіць перазалужэнне на 90 гектарах.

Уладзімір Сцяпанавіч мяркуе, што сёлета будзе атрымана прыкладна 32­35 цэнтнераў збожжа з гектара.

Азімыя захаваліся добра, але халоднае надвор’е ўсё яшчэ правярае іх на трываласць. Зараз вядзецца хімпраполка азімых.

Павел САЛАЎЁЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *