ВАША ПЫТАННЕ – ПРАФСАЮЗНЫ АДКАЗ

 

logo_mainЗ сакавіка 2015 года прававыя інспектары працы ФПБ кансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна­эканамічных інтарэсаў на выязных прафсаюзных прыёмах. 20 красавіка больш за сто інспектараў у чарговы раз выехалі ў рэгіёны, каб аказаць бяс­платную юрыдычную дапамогу.

За ўвесь перыяд ажыц­цяўлення ініцыятывы ўсяго па рэспубліцы прававымі інспектарамі працы  прынята  больш  6363  чала­век.

Штомесяц Бярэінскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў у апошні чацвер месяца праводзяцца прыёмы прававога інспектара па пытаннях, якія датычаць растлумачэння норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

Практыкуецца правядзенне такіх прыёмаў у арганізацыях і на прадпрыемствах. Яны прайшлі ў філіяле торфапрадпрыемства “Бярэзінскае”, філіяле “Аўтапарк №22”, ДУП “Бярэзінскае ПМС”, КУП “Бярэзінскі РКБА”, філіяле КУП “Мінскаблдарбуд” – ДРБУ №192, ДБУП “ПМК­182”, ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс», ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў”, Бярэзінскім РУПС Мінскага філіяла “Белпошта”, ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”.

­ Усяго, як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан, пачынаючы з 2015 года праведзена  19 прыёмаў, на якіх разгледжана 46 зваротаў грамадзян па 57 пытаннях. Згодна з аналізам зместу зваротаў бярэзінцаў 85 працэнтаў іх закранаюць працоўную дзейнасць, 12 – прымяненне жыллёвага заканадаўства, 3 працэнты – пытанні пенсійнага заканадаўства.

Усім, хто звярнуўся на прыёмы, былі дадзены падрабязныя растлумачэнні і рэкамендацыі. Многія пытанні, якія ўзнімаюцца ў час правядзення прафсаюзных прыёмаў, вырашаюцца адразу на месцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *